шаламі́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; незак.

1. каго (што). Ашаламляць, рабіць моцнае ўражанне, прыводзіць у замяшанне.

Гэтага чалавека нічога не здзіўляе і не шаломіць.

2. каго-што. П’яніць, адурманьваць.

Гарэлка пачала ш. галаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаламі́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шаламлю́ шало́мім
2-я ас. шало́міш шало́міце
3-я ас. шало́міць шало́мяць
Прошлы час
м. шаламі́ў шаламі́лі
ж. шаламі́ла
н. шаламі́ла
Загадны лад
2-я ас. шаламі́ шаламі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час шало́мячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шаламі́ць несов.

1. ошеломля́ть;

2. опьяня́ть, дурма́нить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шаламі́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; незак., каго-што.

1. Ашаламляць, рабіць моцнае ўражанне, прыводзіць у замяшанне. Гэтак шаломіць чалавека раптоўны гром, маланка ў цёмнай ночы, зычны стук гарматы, што знянацку парушае цішу. Гартны.

2. П’яніць, адурманьваць. Піва шаломіць стомленыя галовы, робіцца трохі весялей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

п'яніць, ап'яняць, хмяліць, шаламіць □ кружыць галаву

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ашаламі́ць ’аглушыць, адурыць, здзівіць’ (БРС, Нас., Грыг.), ашыламіць (Бяльк.) ’збіць з толку, збянтэжыць’ (Сцяшк.), ашаламуціць ’адурыць словамі ці ўдарам’ (Чач., Шат.), укр. ошоломити ’аглушыць, увесці ў зман’, рус. ошеломить ’аглушыць моцным ударам, здзівіць’, польск. oszołomić ’адурыць, пазбавіць розуму’ (з усходнеславянскіх моў, гл. Брукнер, 170). Насуперак агульнапрынятай этымалогіі, што ўзыходзіць да Даля, згодна з якой рус. ошеломить ад шелом ’шалом’ (Праабражэнскі, 1, 674; Фасмер, 3, 179 і інш.), ад шолам ’шум’, гл. Супрун, Зб. Аванесаву, 244 і наст., дзе прыводзіцца семантычная, словаўтваральная, акцэнталагічная і гістарычная аргументацыя; параўн. таксама шаламіць ’шумець моцна, раздражняць, нерваваць’ і выраз «не шаламі галаву» (Янк. Мат.), якому семантычна адпавядаюць балг. ошумоглавя, макед. ошумоглави ’аглушыць ударам; ашаламіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)