шаба́шыць, -шу, -шыш, -шыць; незак. (разм.).

1. Канчаць або перапыняць работу.

2. Зарабляць грошы, выконваючы выгадную работу, акрамя асноўнай.

Ш. у выхадны дзень.

|| зак. пашаба́шыць, -шу, -шыш, -шыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаба́шыць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шаба́шу шаба́шым
2-я ас. шаба́шыш шаба́шыце
3-я ас. шаба́шыць шаба́шаць
Прошлы час
м. шаба́шыў шаба́шылі
ж. шаба́шыла
н. шаба́шыла
Загадны лад
2-я ас. шаба́ш шаба́шце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шаба́шачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шаба́шыць несов., разг. шаба́шить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шаба́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак.

Разм.

1. Канчаць работу; рабіць перапынак у рабоце. [Кізіла:] — Гэта ж маглі б пачынаць раскатку... І ў сераду б — шабашылі! Савіцкі.

2. Зневаж. Зарабляць грошы, выконваючы якую‑н. выгадную работу, акрамя асноўнай. [Цырлюкевіч:] — У мяне ж і дзед, і бацька... — Шабашылі? — перапыніў Аркадзь Апанасавіч. — Без нас не абыходзіліся. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашаба́шыць гл. шабашыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаба́шить несов., прост. шаба́шыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)