чыта́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.
1. Паддавацца чытанню; быць чытэльным.
Апавяданне чытаецца з цікавасцю.
Надпіс цяжка чытаецца.
2. безас. Пра наяўнасць жадання ці магчымасці чытаць.
Мне сёння не чытаецца.
3. перан. Распазнавацца, угадвацца па якіх-н. прыкметах.
У вачах чытаўся сум.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чыта́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
чыта́ецца |
чыта́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
чыта́ўся |
чыта́ліся |
| ж. |
чыта́лася |
| н. |
чыта́лася |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
чыта́цца несов.
1. чита́ться;
яму́ сёння не чыта́лася — безл. ему́ сего́дня не чита́лось;
не пад на́ціскам «э» чыта́ецца як «а» — безуда́рное «э» чита́ется как «а»;
рама́н лёгка чыта́ецца — рома́н легко́ чита́ется;
у яе́ вача́х чыта́лася трыво́га — перен. в её глаза́х чита́лась трево́га;
2. страд. чита́ться; см. чыта́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чыта́цца, ‑аецца; незак.
1. Гучаць, перадавацца пры чытанні (пра літары). У польскай мове спалучэнні літар «sz» чытаецца як «ш».
2. безас. Пра наяўнасць жадання ці магчымасці чытаць. [Шура] абы што гаварыла з Зосяю, гартала газету, нібы прабавала чытаць, але ёй не чыталася. Крапіва.
3. Паддавацца чытанню; быць чытабельным. З цікавасцю чытаюцца старонкі і аб арганізацыі і ўмовах працы «Звязды» ў падполлі. «Полымя».
4. перан. Распазнавацца, угадвацца па якіх‑н. прыкметах. У .. [карцінах] чыталася эпоха і лёс народа, як у Рэпіна, Сурыкава ці Сярова; або хвалявала да болю знаёмая і толькі цяпер убачаная спрадвечная краса нашай прыроды, як у Левітана. Скрыган.
5. Зал. да чытаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чита́ться возвр., страд. чыта́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мацыёла, маціёла ’ляўконія сівая, Matthiola incana L.’ (Кіс., Інстр. II). З лац. назвы гэтай расліны. Спалучэнне літар ‑th‑ магло чытацца, як у англ. мове, якое пры перадачы на рус. мову перадавалася праз -[с]- і ў спалучэнні з папярэднім [т] стала пісацца як ‑ц‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
оглаша́ться
1. (наполняться звуками) напаўня́цца (гу́камі, кры́кам);
2. страд. апавяшча́цца, абвяшча́цца; аб’яўля́цца; чыта́цца ўго́лас; распаўсю́джвацца; напаўня́цца (гу́камі, кры́кам); см. оглаша́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)