чысце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца больш чыстым (у 1, 4 і 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чысце́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. чысце́ю чысце́ем
2-я ас. чысце́еш чысце́еце
3-я ас. чысце́е чысце́юць
Прошлы час
м. чысце́ў чысце́лі
ж. чысце́ла
н. чысце́ла
Загадны лад
2-я ас. чысце́й чысце́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час чысце́ючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чысце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца больш чыстым (у 1, 4 і 7 знач.). За крокам крок, за метрам метр, За гектарам гектар — Чысцее поле тарфянішч, У сонцы ўжо абшар. Купала. Мы пілавалі тут і палявалі, Душой чысцелі ў чысціні расы. Камейша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)