чысце́йшы

прыметнік, якасны, вышэйшая cтупень параўнання

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чысце́йшы чысце́йшая чысце́йшае чысце́йшыя
Р. чысце́йшага чысце́йшай
чысце́йшае
чысце́йшага чысце́йшых
Д. чысце́йшаму чысце́йшай чысце́йшаму чысце́йшым
В. чысце́йшы (неадуш.)
чысце́йшага (адуш.)
чысце́йшую чысце́йшае чысце́йшыя (неадуш.)
чысце́йшых (адуш.)
Т. чысце́йшым чысце́йшай
чысце́йшаю
чысце́йшым чысце́йшымі
М. чысце́йшым чысце́йшай чысце́йшым чысце́йшых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чысце́йшы прил. сравнит. ст. чи́ще, почи́ще, бо́лее чи́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чысце́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. чысты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

почи́ще сравн. ст.

1. нареч. (тро́хі) чысце́й;

почи́ще вытира́й чысце́й выціра́й;

2. прил. (тро́хі) чысце́йшы;

голубо́й таз почи́ще блакі́тны таз чысце́йшы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чи́ще сравн. ст.

1. нареч. чысце́й;

вытира́й чи́ще выціра́й чысце́й;

2. прил. чысце́йшы;

э́та ми́ска чи́ще гэ́та мі́ска чысце́йшая.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стало́вая, ‑ай, ж.

1. Асобны пакой з абедзенным сталом, прызначаны для яды. Шырокія дарожкі-даматканкі, паложаныя ў сталовай і ад сталовай у спальню, сведчылі аб тым, як дбаюць тут аб чыстаце і акуратнасці. Колас. Сайка ў момант выпраг каня, падапрануў чысцейшы .. пінжачок і з’явіўся ў час. Зняў бравэрку, выткнуўся ў дзверы сталовай, якраз калі госці пачалі садзіцца. Сташэўскі.

2. Прадпрыемства грамадскага харчавання. Студэнцкая сталовая. □ У сталовай кардоннай фабрыкі .. [Маруся] мела шырокія магчымасці зносін з рабочымі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́сты, -ая, -ае; чысце́йшы.

1. Незабруджаны, незапэцканы.

Чыстая бялізна.

Чыстая падлога.

2. Пра работу: які патрабуе кваліфікацыі, умення; звязаны з тым, што не вельмі пэцкае, брудзіць.

Ён прывык працаваць на чыстай рабоце.

3. Выкананы, зроблены акуратна, старанна, без хібаў.

Шкатулка чыстай работы.

4. Са свабоднай, адкрытай, нічым не занятай паверхняй.

Чыстае поле.

Ч. ліст паперы.

Чыстае неба.

5. Без пабочных дамешак або з нязначнымі дамешкамі.

Ч. спірт.

Чыстая шэрсць.

Чыстае паветра.

Чыстая вада.

6. Выразны ў гучанні, без пабочных шумаў, гукаў.

Даносіўся ч. гук званоў.

Ч. голас салаўя.

7. Які адпавядае пэўным нормам, правілам (пра мову, склад і пад.).

Гаварыў на чыстай беларускай мове.

8. перан. Маральна бездакорны, сумленны, шчыры; без карыслівых думак і дзеянняў.

Чалавек з чыстым сумленнем.

Чыстыя пачуцці.

9. Абсалютны, поўны (разм.).

Чыстая праўда.

Гэта чыстая выпадковасць.

10. Не звязаны з практычным прымяненнем; проціл. прыкладны́.

Чыстая тэорыя.

Чыстая вага — вага чаго-н. без посуду, без упакоўкі і пад.; нета.

|| наз. чыстата́, -ы́, ДМ -таце́, ж. (да 1, 3—5 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)