чый-нічы́й
займеннік, няпэўны, безасабовы
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
чый-нічы́й |
чыя-нічыя́ |
чыё-нічыё |
чые́-нічые́ |
| Р. |
чыйго-нічыйго́ |
чыёй-нічыёй |
чыйго-нічыйго́ |
чыі́х-нічыі́х |
| Д. |
чыйму-нічыйму́ |
чыёй-нічыёй |
чыйму-нічыйму́ |
чыі́м-нічыі́м |
| В. |
чыйго-нічыйго́ (адуш.) чый-нічы́й (неадуш.) |
чыю-нічыю́ |
чыё-нічыё |
чыі́х-нічыі́х чые́-нічые́ |
| Т. |
чыім-нічыі́м |
чыёй-нічыёй чыёю-нічыёю |
чыім-нічыі́м |
чыі́мі-нічыі́мі |
| М. |
чыім-нічыі́м |
чыёй-нічыёй |
чыім-нічыі́м |
чыі́х-нічыі́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
чый-нічы́й, чыя-нічыя́, чыё-нічыё; займ. неазнач.
Які належыць сяму-таму.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чый-нічы́й, род. чыйго́-нічыйго́ мест. неопр., м., разг. принадлежа́щий ко́е-кому́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чый-нічы́й, чыя-нічыя, чыё-нічыё; займ.
неазначальны. Які належыць сяму-таму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блу́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ходзіць, блукае, не знаходзячы месца, дому; невядома чый або зусім нічый. Блудны рой пчол. □ [Міша:] — Мы вось пойдзем, а з лесу, можа, выйдзе блудная карова ды ў бабкі. Сіняўскі. Маладзічка нястомна варыла пяшчотныя ласкі, спадзеючыся прыручыць да ўдовінай хаты блуднага, ваенных часоў, жаніха. Асіпенка. // Які недзе бадзяўся, туляўся і вярнуўся дадому.
2. Не прамы, звілісты, дзе лёгка заблудзіць. Блудная дарога, сцежка.
3. перан. Не такі, які прыняты, не зусім звычайны. [Мароз:] — Вечна ў.. [Шэмета] нейкія блудныя думкі, вечна яму нешта не падабаецца! Лобан.
4. Разм. Які мае адносіны да блуду; распусны, непрыстойны. Бацюшка Дземіян зусім п’яны. Усё цераз стол да паненкі Гані кідаў блудныя жарты. Баранавых.
•••
Блудная авечка гл. авечка.
Блудны сын гл. сын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)