чыгу́нчык
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
чыгу́нчык |
чыгу́нчыкі |
| Р. |
чыгу́нчыка |
чыгу́нчыкаў |
| Д. |
чыгу́нчыку |
чыгу́нчыкам |
| В. |
чыгу́нчык |
чыгу́нчыкі |
| Т. |
чыгу́нчыкам |
чыгу́нчыкамі |
| М. |
чыгу́нчыку |
чыгу́нчыках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
чыгу́нчык м., уменьш. чугуно́к, горшо́чек
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чыгу́нчык, ‑а, м.
Памянш. да чыгун (у 2 знач.); невялікі чыгун. Тым часам маці даставала Чыгунчык з печы, лыжку брала І верашчаку налівала. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыгу́н, -у́ і -а́, м.
1. -у́. Сплаў жалеза з вугляродам, больш крохкі, менш коўкі, чым сталь.
Выплаўка чыгуну.
2. -а́. Гаршчок з такога сплаву.
Паставіць ч. у печ.
|| памянш. чыгуно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м. (да 2 знач.) і чыгу́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.).
|| прым. чыгу́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пакры́шку, прысл.
Пакрысе (у 1 знач.). Дык дзядзька зараз стаў пакрышку У чыгунчык клёцкі кідаць з міскі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
верашча́ка, ‑і, ДМ ‑шчацы, ж.
Рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі. Тым часам маці даставала Чыгунчык з печы, лыжку брала І верашчаку налівала. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Піго́лік ’чыгун’ (лельч., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, з італ. piccolo ’малы’, тут: ’маленькі гаршчок’ > ’чыгунчык’ > ’чыгун’, параўн. польск. pikui ’маленькае касое акенца ў каморы’, pikuiа ’дробязь, рэч без вартасці’, ці з чэш. pikitla ’дробная манета’ < ’пал. piccola ’малая’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ата́ка, ‑і, ДМ атацы, ж.
Імклівы напад на пазіцыі праціўніка. Ісці ў атаку. Псіхічная атака. Лабавая атака. □ Батарэя, у якой служыў Зыбін і ў якой засталася толькі адна гармата, адбівала атаку нямецкіх танкаў. Мележ. Пад шчыльнай завесай агню партызаны падняліся ў атаку. Навуменка. / У спартыўных гульнях. Люблю я ў футболе юнацкую сілу, Дакладнасць удараў, атак прыгажосць. Панчанка. // перан. Рэзкае абвастрэнне хваробы. Паведамленне ўрача аб тым, што хворая перанесла першую атаку рэўматызму ў нямецкім лагеры, узварухнула [Праша]. Шамякін. // перан. Разм. Дзеянне, накіраванне на дасягненне якой‑н. мэты. Тым часам маці даставала Чыгунчык з печы, лыжку брала І верашчаку налівала. А за сталом на верашчаку Падгатаўлялі ўжо атаку. Колас. Давайце песняй весці людзей За камунізм у атаку. Панчанка. — А як гэта ты, сусед, умудрыўся Антосевых качак перастраляць? — Макарчук перайшоў у атаку на Сіняўскага. Курто.
[Фр. attaque.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)