чужы́на, -ы, ж.

Няродная, чужая краіна, зямля.

Жыць на чужыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чужы́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. чужы́на
Р. чужы́ны
Д. чужы́не
В. чужы́ну
Т. чужы́най
чужы́наю
М. чужы́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чужы́на ж. чужби́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чужы́на, ‑ы, ж.

Няродная, чужая зямля, краіна. На чужыне далёкай Неба выслана дымам. Пасадзілі дзяўчыну За драты Асвянціма. Броўка. Птушкам, як і людзям, цяжка жыць на чужыне. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чужби́на чужы́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чужазе́мшчына, -ы, ж.

1. Чужая зямля, краіна; чужына.

2. Усё чужое, чужаземнае (культура, звычаі і пад.; неадабр.).

Захапляцца чужаземшчынай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́шына ’мясцовае асяроддзе’ (Ян.), параўн. рус. на́шина́ ’наша частка’, в.-луж. našina ’наша маёмасць’. Ад наш, параўн. чужына ’чужы, незнаёмы край, людзі’ і пад. (гл. ESSJ SG, 2, 440), серб.-харв. својѝна ’ўласнасць, маёмасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)