чужазе́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Чалавек з чужой краіны; іншаземец.

|| ж. чужазе́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чужазе́мец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чужазе́мец чужазе́мцы
Р. чужазе́мца чужазе́мцаў
Д. чужазе́мцу чужазе́мцам
В. чужазе́мца чужазе́мцаў
Т. чужазе́мцам чужазе́мцамі
М. чужазе́мцу чужазе́мцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чужазе́мец, -мца м. иностра́нец, инозе́мец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чужазе́мец, ‑мца, м.

Чалавек з чужой краіны; іншаземец. Ды такое нешта Яшчэ я заўважыў, Што для чужаземца Здалося б міражам. Гэта перад светам Павінен адзначыць: Мне людзей там [у Камуне] смутных Не прыйшлося бачыць. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іншазе́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Чалавек з іншай краіны; чужаземец.

|| ж. іншазе́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чужезе́мец уст. чужазе́мец, -мца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чужестра́нец уст. чужазе́мец, -мца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чужазе́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Жан. да чужаземец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іншакраі́нец, ‑нца, м.

Чужаземец, іншаземец. Першае, што заўважае іншакраінец, які ўступае на амерыканскую зямлю, — гэта рэклама. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

инозе́мец уст. чужазе́мец, -мца м., іншазе́мец, -мца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)