чле́н

‘частка цела; састаўная частка цэлага; артыкль’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чле́н чле́ны
Р. чле́на чле́наў
Д. чле́ну чле́нам
В. чле́н чле́ны
Т. чле́нам чле́намі
М. чле́не чле́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

после́дующий насту́пны, дале́йшы;

после́дующие чле́ны пропо́рции мат. насту́пныя чле́ны прапо́рцыі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раўначле́нны, -ая, -ае.

У матэматыцы: які мае аднолькавыя члены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чле́н

‘асоба, якая ўваходзіць у склад групы, аб'яднання і інш.’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чле́н чле́ны
Р. чле́на чле́наў
Д. чле́ну чле́нам
В. чле́на чле́наў
Т. чле́нам чле́намі
М. чле́не чле́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

член-карэспандэ́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. член-карэспандэ́нт чле́ны-карэспандэ́нты
Р. чле́на-карэспандэ́нта чле́наў-карэспандэ́нтаў
Д. чле́ну-карэспандэ́нту чле́нам-карэспандэ́нтам
В. чле́на-карэспандэ́нта чле́наў-карэспандэ́нтаў
Т. чле́нам-карэспандэ́нтам чле́намі-карэспандэ́нтамі
М. чле́не-карэспандэ́нце чле́нах-карэспандэ́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

іншаду́мны, -ая, -ае.

Які думае, мысліць інакш, чым хто-н., мае іншыя погляды, перакананні.

Іншадумныя члены з’езда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дый, злуч. (разм.).

1. спалучальны. Злучае члены сказа, што абазначаюць паслядоўныя з’явы, па знач. набліжаецца да злучнікаў «і», «ды».

Узяў сякеру дый падаўся ў лес.

2. далучальны. Далучае члены сказа і сказы, якія ўдакладняюць або абагульняюць папярэднія думкі.

Стаю адзін дый думаю.

А я вазьму дый раскажу аб усім.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчляні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чле́ніцца; зак.

Аддзяліцца, вылучыцца з цэлага (пра асобныя часткі, члены чаго-н.).

|| незак. адчляня́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́ска³, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.

Знак прыпынку (,), які раздзяляе словы, групы слоў і сказы.

Раздзяліць коскай аднародныя члены сказа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чляні́ць, чляню́, чле́ніш, чле́ніць; члянёны; незак., што.

Дзяліць на асобныя часткі, члены; расчляняць.

|| зак. расчляні́ць, расчляню́, расчле́ніш, расчле́ніць; расчлянёны.

|| наз. члянéнне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)