чвя́кнуць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. чвя́кну чвя́кнем
2-я ас. чвя́кнеш чвя́кнеце
3-я ас. чвя́кне чвя́кнуць
Прошлы час
м. чвя́кнуў чвя́кнулі
ж. чвя́кнула
н. чвя́кнула
Загадны лад
2-я ас. чвя́кні чвя́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час чвя́кнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чвя́кнуць сов., однокр., разг.

1. ча́вкнуть;

2. (по грязи) шлёпнуть;

3. (бросить) шмя́кнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чвя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Аднакр. да чвякаць (у 1, 3 і 4 знач.).

2. Ударыць чым‑н., кінуць, утварыўшы глухі, мяккі гук. Глушак штосілы чвякнуў пастол пад лаўку. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чвя́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць гукі, характэрныя для хадзьбы па гразі.

2. Ісці па чым-н. мокрым, гразкім, утвараючы характэрныя гукі.

3. Тое, што і чаўкаць (у 1 знач.).

4. Па́даць, утвараючы глухі, мяккі гук.

|| аднакр. чвя́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 3 і 4 знач.).

|| наз. чвя́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́вкнуть сов., однокр. чмя́кнуць, чвя́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шмя́кнуть сов., однокр., прост. чмя́кнуць, чвя́кнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ця́мкнуць

‘чмякнуць, чвякнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ця́мкну ця́мкнем
2-я ас. ця́мкнеш ця́мкнеце
3-я ас. ця́мкне ця́мкнуць
Прошлы час
м. ця́мкнуў ця́мкнулі
ж. ця́мкнула
н. ця́мкнула
Загадны лад
2-я ас. ця́мкні ця́мкніце
Дзеепрыслоўе
прош. час ця́мкнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чвяк, выкл.

Разм.

1. Выкарыстоўваецца гукапераймальна для абазначэння характэрнага гуку, які ўтвараецца пры хадзьбе па гразі, забалочаным месцы. Чвяк, чвяк, хлюп... Чвяк, чвяк, хлюп... Гэта Света пайшла па лініі ў сваіх гумавых боціках. Пташнікаў.

2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чвякаць — чвякнуць. Момант — і афіцэр выхватвае шаблю. Высока ўзняты бліскучы клінок і ... чвяк. Афіцэрская шабля далёка ў бок адлятае, выбітая з рук мужыцкім бічом. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)