чачэ́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Чачэнскай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. чачэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. чачэ́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чачэ́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. чачэ́нка чачэ́нкі
Р. чачэ́нкі чачэ́нак
Д. чачэ́нцы чачэ́нкам
В. чачэ́нку чачэ́нак
Т. чачэ́нкай
чачэ́нкаю
чачэ́нкамі
М. чачэ́нцы чачэ́нках

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чачэ́нец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чачэ́нец чачэ́нцы
Р. чачэ́нца чачэ́нцаў
Д. чачэ́нцу чачэ́нцам
В. чачэ́нца чачэ́нцаў
Т. чачэ́нцам чачэ́нцамі
М. чачэ́нцу чачэ́нцах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)