ча́хкаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ча́хкаю ча́хкаем
2-я ас. ча́хкаеш ча́хкаеце
3-я ас. ча́хкае ча́хкаюць
Прошлы час
м. ча́хкаў ча́хкалі
ж. ча́хкала
н. ча́хкала
Загадны лад
2-я ас. ча́хкай ча́хкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ча́хкаючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ча́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Утвараць пры рытмічнай працы гукі, падобныя на «чах-чах». Яшчэ чахкае труба электрастанцыі, па гулкіх драўляных тратуарах прайшло гуртам некалькі чалавек. Лобан. Пайшлі тралейбусы і трамваі. Чутно было, як воддаль на вакзале чахкаюць цягнікі. Сабаленка. Глуха за чыгункай пры лесе чахкала лесапільня. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зача́хкаць

‘пачаць чахкаць - утвараць пры рытмічнай працы гукі, падобныя на «чах-чах»’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зача́хкаю зача́хкаем
2-я ас. зача́хкаеш зача́хкаеце
3-я ас. зача́хкае зача́хкаюць
Прошлы час
м. зача́хкаў зача́хкалі
ж. зача́хкала
н. зача́хкала
Загадны лад
2-я ас. зача́хкай зача́хкайце
Дзеепрыслоўе
прош. час зача́хкаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ча́хканне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чахкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Сухое чахканне матора аддалілася, а потым зусім заціхла. Алешка. З хляўца даносілася частае чахканне секача. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)