ча́хаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ча́хаю ча́хаем
2-я ас. ча́хаеш ча́хаеце
3-я ас. ча́хае ча́хаюць
Прошлы час
м. ча́хаў ча́халі
ж. ча́хала
н. ча́хала
Загадны лад
2-я ас. ча́хай ча́хайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ча́хаючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ча́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да чахнуць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пачахлі́ць, почэхліць ’хутка пайсці, пашыбаваць’ (ТС). Да na‑ і f чахаць < мрасл. taxati ’знікаць’ (Мартынаў, Слав. акком., 124), у якім суфікс ‑л‑ мае значэнне імгненнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Расчахну́ць, росчахну́ць ’расхапаць; разарваць’ (ТС), русчахну́ты ’разадраць, раскалоць удоўж (два ствалы, дзве галіны)’, русчахну́тысь ’разадрацца’ (брэсц.), расчахну́цца (рошчэхну́цца) ’разбіцца’ (хойн., ГЧ). Вытворнае ад чахаць (гл.), што да гукапераймання чах, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чах, выкл.

1. Выкарыстоўваецца гукапераймальны для абазначэння моцнага адрывістага гуку, які чуецца пры рытмічнай працы, дзеянні і інш. Чах, чах — грызе і грызе жвір і каменне рыдлёўка... Пташнікаў.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чахаць — чахнуць ​2. З пісталета ў сасонку — чах! — стрэліў [немец]. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)