чатырохгадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. чатырохгоддзе.

2. Які праіснаваў, пражыў чатыры гады.

Ч. сын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохгадо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чатырохгадо́вы чатырохгадо́вая чатырохгадо́вае чатырохгадо́выя
Р. чатырохгадо́вага чатырохгадо́вай
чатырохгадо́вае
чатырохгадо́вага чатырохгадо́вых
Д. чатырохгадо́ваму чатырохгадо́вай чатырохгадо́ваму чатырохгадо́вым
В. чатырохгадо́вы (неадуш.)
чатырохгадо́вага (адуш.)
чатырохгадо́вую чатырохгадо́вае чатырохгадо́выя (неадуш.)
чатырохгадо́вых (адуш.)
Т. чатырохгадо́вым чатырохгадо́вай
чатырохгадо́ваю
чатырохгадо́вым чатырохгадо́вымі
М. чатырохгадо́вым чатырохгадо́вай чатырохгадо́вым чатырохгадо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чатырохгадо́вы

1. (длящийся четыре года) четырёхгоди́чный, четырёхле́тний;

2. (возрастом в четыре года) четырёхле́тний, четырёхгодова́лый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чатырохгадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца чатыры гады. Чатырохгадовае навучанне. // Разлічаны, прызначаны на чатыры гады. Чатырохгадовы запас.

2. Узростам у чатыры гады. Лявонка то растрасаў траву ў пракосах, то забаўляў чатырохгадовую Марынку. Асіпенка.

3. Які мае адносіны да чатырохгоддзя (у 2 знач.). Чатырохгадовы юбілей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чатырохго́ддзе, -я, н.

1. Прамежак часу ў чатыры гады.

2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася чатыры гады таму назад.

Ч. завода.

|| прым. чатырохгадо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

четырёхгоди́чный чатырохгадо́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

четырёхле́тний чатырохгадо́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алімпія́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. У старажытных грэкаў — чатырохгадовы перыяд паміж двума святкаваннямі алімпійскіх гульняў, які служыў адзінкай летазлічэння.

2. Міжнародным спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.

3. У СССР — агляд самадзейнага мастацтва (спевакоў, танцораў, музыкантаў і інш.). Алімпіяда мастацкай самадзейнасці школьнікаў.

[Грэч. Olympiás.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непісьме́ннасць, ‑і, ж.

1. Няўменне чытаць і пісаць. Чатырохгадовы план ліквідацыі непісьменнасці ў Перу паспяхова выкананы. «ЛіМ». // перан. Адсутнасць адпаведных ведаў у якой‑н. галіне; недасведчанасць у чым‑н. Палітычная непісьменнасць. Тэхнічная непісьменнасць. □ А справы ў Валянціна ішлі ўсё горш і горш. На кожнай планёрцы, кожным сходзе цэх называлі адстаючым, папракалі кіраўніка ў непісьменнасці, нядбайнасці. Астрэйка.

2. Уласцівасць, якасць непісьменнага. Непісьменнасць праекта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)