чарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца чэрствым (у 1 знач.), чарсцвейшым.

Хлеб чарсцвее.

2. перан. Станавіцца бяздушным, траціць чуласць, спагадлівасць.

Людзі з цяжкім лёсам не чарсцвеюць душой.

|| зак. счарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е, зачарсцве́ць, -е́е (да 1 знач.), учарсцве́ць, -ее (да 1 знач.), ачарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 знач.) і пачарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. чарсцве́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарсцве́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. чарсцве́ю чарсцве́ем
2-я ас. чарсцве́еш чарсцве́еце
3-я ас. чарсцве́е чарсцве́юць
Прошлы час
м. чарсцве́ў чарсцве́лі
ж. чарсцве́ла
н. чарсцве́ла
Загадны лад
2-я ас. чарсцве́й чарсцве́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час чарсцве́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чарсцве́ць несов., прям., перен. черстве́ть;

хлеб ~ве́е — хлеб черстве́ет;

душа́е́е — душа́ черстве́ет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарсцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца чэрствым, больш чэрствым. Хлеб чарсцвее.

2. перан. Траціць чуласць, спагадлівасць. Людзі з цяжкім лёсам ад гора не чарсцвеюць, а робяцца чуллівымі і вельмі спагадлівымі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачарсцве́ць гл. чарсцвець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачарсцве́ць гл. чарсцвець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счарсцве́ць гл. чарсцвець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учарсцве́ць гл. чарсцвець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарсцве́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. чарсцвець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. гл. чарсцвець.

2. Стаць чэрствым — пра ўсё, многае.

Усе булкі пачарсцвелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)