чаро́мха, -і, ДМ -мсе, ж.

Дрэва ці куст сямейства ружакветных з сабранымі ў гронкі белымі пахучымі кветкамі і чорнымі даўкімі на смак ягадамі.

|| прым. чаро́мхавы, -ая, -ае.

Ч. куст.

Чаромхавае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чаро́мха

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. чаро́мха чаро́мхі
Р. чаро́мхі чаро́мхаў
Д. чаро́мсе чаро́мхам
В. чаро́мху чаро́мхі
Т. чаро́мхай
чаро́мхаю
чаро́мхамі
М. чаро́мсе чаро́мхах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чаро́мха ж. черёмуха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чаро́мха, ‑і, ДМ ‑мсе, ж.

Дрэва ці высокі куст сямейства ружакветных з сабранымі ў гронкі белымі духмянымі кветкамі і чорнымі даўкімі на смак ягадамі. Перад акном у нас расцвітае чаромха. Брыль. // Галінкі гэтай расліны з кветкамі. Букет чаромхі. □ За гэты час чаромха выпіла ваду і пялёсткі асыпаліся. Гроднеў. // зб. Ягады гэтай расліны. Маці цеста тады ўчыніла з вадой, праснакоў нарабіла з чаромхай лясной. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

черёмуха бот. чаро́мха, -хі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарэ́мшына ж., см. чаро́мха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калакалу́ша ж., обл., см. чаро́мха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кукалу́шачаромха’ (Бяльк., Кіс.). Да калакалуша (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

квітне́нне, ‑я, н.

1. Стан паводле знач. дзеясл. квітнець; цвіценне.

2. Тое, што і квецень. Чаромха над ракою зацвіла, Страсаюць снег свайго квітнення вішні. Ляпёшкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ап’яня́льны, ‑ая, ‑ае.

Які п’яніць, ад якога хмялеюць, упіваюцца. Сярод дрэў, яшчэ не апранутых у вясновае ўбранне, чаромха нагадвала вялізны букет, ад якога цягнула .. ап’яняльным пахам. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)