чарні́чнік, -у, м.

Сцёблы, кусцікі, на якіх растуць чарніцы, а таксама месца, зарослае кустамі чарніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарні́чнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. чарні́чнік
Р. чарні́чніку
Д. чарні́чніку
В. чарні́чнік
Т. чарні́чнікам
М. чарні́чніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чарні́чнік, -ку м., бот. черни́чник, черни́ка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарні́чнік, ‑у, м.

Сцёблы, кусцікі, на якіх растуць чарніцы. І я ішоў па густым, яшчэ зялёным чарнічніку, не спыняючыся і зачаравана разглядаючы прыгажосць асенняга лесу. Ляўданскі. Наступны баравік сядзеў, стоены ў чарнічніку, і трэба было зыркае вока, каб яго адшукаць. Навуменка. // Месца, парослае кустамі чарніц. Чарнічніку было поўна, увесь дол укрыты. Сцяпан нагнуўся, расхінуў кусток. Ягады былі яшчэ зеленкаватыя. Гіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

черни́чник бот. чарні́чнік, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ядло́ўцавы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і ядлаўцовы. Мільгалі ў вачах хвойкі, ядлоўцавыя кусты, чарнічнік. А бацька сцёбаў і сцёбаў каня лейцамі. Далідовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагле́бавы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца на глебе, які мае адносіны да глебы. Чарнічнік і бруснічнік, пахучы багун, духмяны ландыш, папараць, кісліца, мох, лугавы лён і шмат іншых раслін ўтвараюць так званае наглебавае покрыва. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

черни́ка ж., мн. нет чарні́цы, -ні́ц; (одна ягода) чарні́чына, -ны ж., чарні́ца, -цы ж.; (о растении) чарні́чнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)