чара́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Моцна стукнуць па чым-н.

Ч. па патыліцы.

2. Стрэліць кароткай чаргой з аўтаматычнай зброі.

Ч. з аўтамата.

3. Разануць чым-н. вострым.

Ч. нажом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чара́хнуць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. чара́хну чара́хнем
2-я ас. чара́хнеш чара́хнеце
3-я ас. чара́хне чара́хнуць
Прошлы час
м. чара́хнуў чара́хнулі
ж. чара́хнула
н. чара́хнула
Загадны лад
2-я ас. чара́хні чара́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час чара́хнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чара́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Навесці кароткі моцны ўдар. // Ударыць, моцна стукнуць па чым‑н. Як пушчалка з прашчы, з густога натоўпу мільгануў камень і чарахнуў булахоўцу ў галаву. Машара. // Стрэліць кароткай чаргой з аўтаматычнай зброі. Яшчэ разоў колькі пачулася «Пароль?» і «Браўншвайг», а потым той, што падняў партызанскі кінжал, .. не стрываў: замест адказу, чарахнуў з аўтамата. Брыль.

2. Хутка адрэзаць (выразаць) кавалак чаго‑н. [Міхась] імгненна дастаў з кішэні маленькія нажнічкі і чарахнуў у Валі добрую пасму мяккіх валасоў каля вуха. Няхай. // Разануць чым‑н. вострым. Чарахнуць нажом па пальцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)