Чаранкі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Чаранкі́
Р. Чаранко́ў
Д. Чаранка́м
В. Чаранкі́
Т. Чаранка́мі
М. Чаранка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чарано́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чарано́к чаранкі́
Р. чаранка́ чаранко́ў
Д. чаранку́ чаранка́м
В. чарано́к чаранкі́
Т. чаранко́м чаранка́мі
М. чаранку́ чаранка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сека́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікія садовыя нажніцы, якімі абразаюць галінкі дрэў і кустоў, наразаюць чаранкі.

|| прым. сека́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэве́нь, -ю, м.

Травяністая расліна сямейства грэчкавых з тоўстымі каранямі і вялікім лісцем, маладыя чаранкі якой ужываюцца ў ежу.

|| прым. рэве́невы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчаранкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Спец. Раздзяліць на чаранкі для прышчэпкі або пасадкі. Расчаранкаваць куст парэчак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кільчава́ць

‘рыхтаваць чаранкі і саджанцы, каб палегчыць утварэнне іх каранёў’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кільчу́ю кільчу́ем
2-я ас. кільчу́еш кільчу́еце
3-я ас. кільчу́е кільчу́юць
Прошлы час
м. кільчава́ў кільчава́лі
ж. кільчава́ла
н. кільчава́ла
Загадны лад
2-я ас. кільчу́й кільчу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кільчу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэве́нь, ‑ю, м.

Род травяністай шматгадовай расліны сямейства грэчкавых з тоўстымі каранямі і вялікім лісцем, маладыя чаранкі якога ўжываюцца ў ежу. // Лякарства, прыгатаванае з каранёў некаторых відаў гэтай расліны.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарано́к, ‑нка, м.

1. Частка сцябла, кораня або ліста, якая аддзяляецца ад расліны для вегетатыўнага размнажэння і ў спрыяльных умовах развіваецца ў самастойную расліну. Аднекуль.. [Якіму Гарбузу] нехта прыслаў чаранкі вінаграду, і цяпер у садзе ў зацішным куточку ён рос і нават даспяваў. Сабаленка.

2. Вузкая частка ліста, што злучае яго са сцяблом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)