чамяры́ца
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
чамяры́ца |
| Р. |
чамяры́цы |
| Д. |
чамяры́цы |
| В. |
чамяры́цу |
| Т. |
чамяры́цай чамяры́цаю |
| М. |
чамяры́цы |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
чамяры́ца, -ы, ж.
Травяністая ядавітая лугавая расліна сямейства лілейных з тоўстым карэнішчам, буйным востраканечным лісцем і мяцёлкамі кветак, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне.
|| прым. чамяры́чны, -ая, -ае.
Ч. корань.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чамяры́ца ж., бот. чемери́ца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чамяры́ца, ‑ы, ж.
Травяністая ядавітая лугавая расліна сямейства лілейных, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне. Маці была апранута ў чорны бурнос, доўгі-доўгі, аж да самых пят. Яна дома ніколі гэтага бурноса не апранала, ён ляжаў у куфры, перасыпаны чамярыцаю ад молі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэ́мер, -у, м.
Тое, што і чамярыца.
|| прым. чэ́мерны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чемери́ца ж., бот. чамяры́ца, -цы ж., чэ́мер, -ру м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ачамярэ́ць (БРС, Бір. дыс., Шат.) ’адурэць’ (Шат.), ачамера ’дакучлівы чалавек’ (Шат.), ’дурань’ (Цыхун, вусн. паведамл.), укр. очемеріти ’адурэць’. Да чэмер, чамярыца ’расліна Veratum album’, якой уласцівы атрутныя якасці; пад назвай «горкае зелле» выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне. Адносна семантыкі параўн. фразеалагізм «абрыд, як горкае зелле», а таксама чамяра́ (пра малых, надакучлівых дзяцей, КСП).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чэ́мер, ‑у, м.
Тое, што і чамярыца. А потым ужо порсткае цёплае сена — яно пахне горкім чэмерам — у хлевушку на палатках. Адамчык. / у перан. ужыв. «Дабранач» буркнуўшы сабе пад нос, Шаціла знік адразу ў нетрах ночы. Ён нават не зірнуў у твар дзявочы, І горкі чэмер ён у сэрцы нёс. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хро́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
1. Запіс гістарычных падзей у храналагічнай паслядоўнасці; летапіс. Варта было б успомніць, што сто гадоў назад П. Гільтэбрант надрукаваў урывак са Слуцкай хронікі; хроніка гэта ў той час захоўвалася ў Нясвіжскім архіве Радзівілаў. «Полымя». Жанр летапісу ці хронікі даўно ўжо склаўся ў біяграфічнай літаратуры. Г. Кісялёў.
2. Літаратурны твор, у якім паслядоўна выкладаецца гісторыя грамадскіх, палітычных і іншых падзей. Выдатнае месца сярод старажытных помнікаў пісьменнасці беларускага народа займаюць летапісы і хронікі. Чамярыца. // Гісторыя якога‑н. роду, сям’і. Сямейная хроніка Нявады-Лукашэвіча перапыняецца хронікай сям’і Сымона Ракуцькі. Дзюбайла. // Гісторыя якіх‑н. падзей, чыіх‑н. прыгод. [Ігналя] давай, як па кнізе, чытаць хроніку пройдзенага дня ад самага рання. Бядуля. Я коратка расказаў Зіне «хроніку» свайго жыцця, пачынаючы з ваенных гадоў. Васілевіч.
3. Кароткая інфармацыя аб бягучых падзеях (у газеце, часопісе, па радыё). Цяпер жа не падлягала сумненню, што ў барацьбе з народам брала верх самаўладства. Варта было.. зірнуць на хроніку, што змяшчалася на старонках тагачасных часопісаў, на царскія загады, на розныя цыркуляры, каб пераканацца ў гэтым. Колас. // Аддзел інфармацыі аб мясцовым бягучым жыцці (у газеце, часопісе).
4. Дакументальны фільм аб падзеях бягучага жыцця. Пеця авалодаў пакуль што самымі элементарнымі ведамі кінатэхніка.. Аднойчы яму нават пашанцавала самастойна прапусціць хроніку! Стаховіч.
[Грэч. chroniká.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)