чака́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чака́нны чака́нная чака́ннае чака́нныя
Р. чака́ннага чака́ннай
чака́ннае
чака́ннага чака́нных
Д. чака́ннаму чака́ннай чака́ннаму чака́нным
В. чака́нны (неадуш.)
чака́ннага (адуш.)
чака́нную чака́ннае чака́нныя (неадуш.)
чака́нных (адуш.)
Т. чака́нным чака́ннай
чака́ннаю
чака́нным чака́ннымі
М. чака́нным чака́ннай чака́нным чака́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чака́нны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для чаканкі (у 1 знач.).

Ч. станок.

2. Выраблены шляхам чаканкі (у 1 знач.); упрыгожаны чаканкай (у 2 знач.).

3. перан. Ясны, выразны, дакладны.

Ч. крок.

|| наз. чака́ннасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чака́нны прям., перен. чека́нный;

ч. стан — чека́нный стан;

~нная рабо́та — чека́нная рабо́та;

ч. крок — чека́нный шаг;

ч. верш — чека́нный стих

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чака́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чаканні (у 1, 2 знач.), прызначаецца для чаканні (у 1 знач.). Чаканная работа.

2. Выраблены шляхам чаканні (у 1 знач.); аздоблены чаканкай. Ды застываюць пальцы на эфесе З чаканнага крутога серабра... Блатун. Індыйская сялянка нясе ваду з калодзежа .. у спецыяльнай меднай пасудзіне, багата ўпрыгожанай чаканным узорам. «ЛіМ».

3. перан. Ясны, выразны, дакладны. Чаканны крок. □ Здавалася, што той, хто быў з гэтай кнігай у агні, гутарыць са мной яе чаканнымі вершамі. Гарбук. Чытаючы гэтыя ямбы, успамінаеш чаканны радок пушкінскага «Яўгенія Анегіна». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чека́нный

1. в разн. знач. чака́нны;

2. (чёткий) чака́нны, выра́зны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)