чака́льня, -і, мн. -і, -яў, ж. (разм.).

Пакой для чакання ў якой-н. установе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чака́льня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. чака́льня чака́льні
Р. чака́льні чака́льняў
Д. чака́льні чака́льням
В. чака́льню чака́льні
Т. чака́льняй
чака́льняю
чака́льнямі
М. чака́льні чака́льнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чака́льня ж., разг. ожида́льня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чака́льня, ‑і, ж.

Разм. Пакой для чакання. Барадач агледзеў чакальню і, пераканаўшыся, што яшчэ нікому не надакучыла слухаць пераказы розных гісторый і здарэнняў, пачаў [расказваць] не спяшаючыся. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ожида́льня разг. чака́льня, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пачака́льнячакальня’ (ТСБМ). З польск. poczekalnia ’тс’, ’прыёмная’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пачака́льня, ‑і, ж.

Тое, што і чакальня. Прывялі нас ні то ў нейкі клуб, ні то ў пачакальню вакзала. Сачанка. Не так каб рэдка .. [Казімір] і сустракаўся з ёю — то ў сталоўцы, то на заводскім двары, то ў дырэктарскай пачакальні, — але ні разу не выпадала як след пагаварыць. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)