цішэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

Станавіцца ціхім, цішэйшым.

Вецер цішэе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цішэ́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цішэ́ю цішэ́ем
2-я ас. цішэ́еш цішэ́еце
3-я ас. цішэ́е цішэ́юць
Прошлы час
м. цішэ́ў цішэ́лі
ж. цішэ́ла
н. цішэ́ла
Загадны лад
2-я ас. цішэ́й цішэ́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час цішэ́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цішэ́ць несов.

1. утиха́ть, станови́ться ти́ше, ти́хнуть;

гу́кі цішэ́лі — зву́ки утиха́ли (станови́лись ти́ше);

2. станови́ться ти́ше (ме́дленнее);

хада́ цішэ́е — похо́дка стано́вится ме́дленнее;

3. станови́ться ти́ше (споко́йнее);

дыха́нне цішэ́е — дыха́ние стано́вится ти́ше (споко́йнее);

4. станови́ться ти́ше (споко́йнее, смирне́е);

дзе́ці паступо́ва цішэ́лі — де́ти постепе́нно станови́лись ти́ше (споко́йнее, смирне́е)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цішэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Рабіцца, станавіцца ціхім, цішэйшым. Вецер цішэе. □ «Што ж, можа я і цішэю, — думае Васіль. — Але ж і ты, Настачка, становішся не тая, што раней. Я цішэю, а ты байчэеш...» Карамазаў. Людзі цішэлі, лагаднелі, з разуменнем і спагадай глядзелі адзін на другога. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смирне́ть несов., разг. цішэ́ць, спакайне́ць, станаві́цца цішэ́йшым (спакайне́йшым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)