ці́хі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ці́хі ці́хая ці́хае ці́хія
Р. ці́хага ці́хай
ці́хае
ці́хага ці́хіх
Д. ці́хаму ці́хай ці́хаму ці́хім
В. ці́хі (неадуш.)
ці́хага (адуш.)
ці́хую ці́хае ці́хія (неадуш.)
ці́хіх (адуш.)
Т. ці́хім ці́хай
ці́хаю
ці́хім ці́хімі
М. ці́хім ці́хай ці́хім ці́хіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ці́хі, -ая, -ае.

1. Ледзь чутны; нягучны.

Ц. голас.

Ц. шум дрэў.

2. Агорнуты цішынёй; зацішны.

Ц. вечар.

3. Без адзнак вялікага руху, спакойны.

Ціхая вёсачка.

Ціхае жыццё.

4. Лагодны, паслухмяны, пакорлівы.

Ц. чалавек.

Па натуры яна дзяўчына ціхая.

5. Які праходзіць спакойна, без буйных праяў.

Ціхая радасць.

6. Які не вызначаецца хуткасцю, павольны, марудны.

Ціхая хада.

|| памянш.-ласк. ці́хенькі, -ая, -ае.

|| наз. ці́хасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ці́хі

1. в разн. знач. ти́хий; (небольшой звучности — ещё) негро́мкий; (не производящий шума — ещё) бесшу́мный;

ц. го́лас — ти́хий (негро́мкий) го́лос;

ці́хія кро́кі — ти́хие (бесшу́мные) шаги́;

ці́хая ноч — ти́хая ночь;

2. ти́хий, ме́дленный;

е́хаць ці́хаю ры́ссюе́хать ти́хой (ме́дленной) ры́сью;

3. ти́хий; ми́рный, поко́йный;

ц. сон — ти́хий (ми́рный, поко́йный) сон;

ці́хае жыццё — ти́хая (ми́рная, поко́йная) жизнь;

ці́хая ра́дасць — ти́хая ра́дость;

4. ти́хий, споко́йный, сми́рный;

ці́хія дзе́ці — ти́хие де́ти;

ц. конь — ти́хая (сми́рная) ло́шадь;

ці́хай са́пай — ти́хой са́пой;

ці́хая зато́ка — ти́хая за́водь;

ц. час — ти́хий час;

у ці́хім бало́це чэ́рці вяду́ццапосл. в ти́хом о́муте че́рти во́дятся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ці́хі, ‑ая, ‑ае.

1. Ледзь чутны; нягучны. Ціхі посвіст, лёгкі шорах, — Цемра ночы ажыла... Крапіва. Ляснуў кароткі ціхі стрэл. Шамякін. // Які характарызуецца наяўнасцю невялікага шуму ці адсутнасцю яго; бясшумны. Ціхі горад. □ Брод перайшоў [Андрэй]. Вось цёмны ціхі млын Паўстаў прад ім. А далей — сад і круча. З. Астапенка.

2. Агорнуты цішынёй; маўклівы. Ціхая ноч. □ У парку ля ціхіх лагчын Запыленай шыбай віднеюцца лужы, Ільдзінка на сонцы блішчыць. Ляпёшкін.

3. Без адзнак вялікага руху, мітусні, беганіны. А там, за ціхаю дарогай, Шуміць бярэзнік малады. Колас. Станцыя, на якой вылазіць Дзмітрый Іванавіч, у познюю асеннюю пару заўсёды ціхая. Навуменка. // Бязветраны; зацішны. Ціхая пагода. □ Нават у самыя ціхія дні, калі і на адкрытых лугах не зварухнецца ні адна травінка, лісце асінніка няспынна дрыжыць і калоціцца. Паслядовіч. / Пра дождж і пад. Мы пад вечар прыселі пад цёплай капай. Ціхі дожджык пра нешта шаптаў нам, як друг. Кірэенка. // Бестурботны; мірны. Ціхае жыццё. □ Росным травам, Што зарой наліты. Пошум іх прысніцца ў ціхім сне. Калачынскі. // Нямоцны, слабы; кволы. Ціхі вецер развяваў непакрытыя валасы Аксінні. Лынькоў. // Слаба выражаны, ледзь прыкметны. — Жывая!.. Пад пальцамі азвалася ціхае-ціхае тахканне пульсу. Брыль.

4. Лагодны, рахманы; паслухмяны, пакорлівы. Усе яго [Івана Аляксеевіча] ведалі, як чалавека ціхага і сумленнага. Якімовіч. Ціхі ён у нас, пане, — уступілася за сына маці. Пальчэўскі.

5. Які праходзіць спакойна, без буйных праяў. Адным словам, разам з дзяўчынай у лагеры пасялілася ціхая радасць. Ваданосаў.

6. Які не адрозніваецца хуткасцю, павольны, марудны. Ехаць ціхай рыссю. □ Без агнёў і ціхім ходам яны [Крамарэвіч і машыніст] адводзілі цягнік у тыл. Чорны.

•••

Ціхае вар’яцтва — шаленства без прыступаў буянства.

Ціхая гадзіна — тое, што і мёртвая гадзіна (гл. гадзіна).

Ціхай сапай гл. сапа.

Ціхая завадзь гл. завадзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

журбо́тна-ці́хі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. журбо́тна-ці́хі журбо́тна-ці́хая журбо́тна-ці́хае журбо́тна-ці́хія
Р. журбо́тна-ці́хага журбо́тна-ці́хай
журбо́тна-ці́хае
журбо́тна-ці́хага журбо́тна-ці́хіх
Д. журбо́тна-ці́хаму журбо́тна-ці́хай журбо́тна-ці́хаму журбо́тна-ці́хім
В. журбо́тна-ці́хі (неадуш.)
журбо́тна-ці́хага (адуш.)
журбо́тна-ці́хую журбо́тна-ці́хае журбо́тна-ці́хія (неадуш.)
журбо́тна-ці́хіх (адуш.)
Т. журбо́тна-ці́хім журбо́тна-ці́хай
журбо́тна-ці́хаю
журбо́тна-ці́хім журбо́тна-ці́хімі
М. журбо́тна-ці́хім журбо́тна-ці́хай журбо́тна-ці́хім журбо́тна-ці́хіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бязве́траны, -ая, -ае.

Ціхі, без ветру.

Бязветранае надвор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ціхамі́рны, -ая, -ае.

Спакойны, ціхі, рахманы.

|| наз. ціхамі́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ціху́ткі, -ая, -ае.

Вельмі ціхі.

Ц. ветрык кратаў галінкі дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беззву́чный бязгу́чны, ці́хі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязгу́чны, -ая, -ае.

Які не суправаджаецца гукамі; ціхі.

Б. плач.

|| наз. бязгу́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)