ціхахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Пра таго, хто (або што) мае невялікую хуткасць, павольна рухаецца, перамяшчаецца.

Конь малады, але, відаць, ц.

Судна-ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ціхахо́д

‘транспартны сродак’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ціхахо́д ціхахо́ды
Р. ціхахо́да ціхахо́даў
Д. ціхахо́ду ціхахо́дам
В. ціхахо́д ціхахо́ды
Т. ціхахо́дам ціхахо́дамі
М. ціхахо́дзе ціхахо́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ціхахо́д

‘жывёліна’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ціхахо́д ціхахо́ды
Р. ціхахо́да ціхахо́даў
Д. ціхахо́ду ціхахо́дам
В. ціхахо́да ціхахо́даў
Т. ціхахо́дам ціхахо́дамі
М. ціхахо́дзе ціхахо́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ціхахо́д м., разг. тихохо́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ціхахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Пра таго, хто (або тое, што) мае невялікую скорасць, адрозніваецца павольнасцю руху, перамяшчэння. — Яшчэ малады конь, і ў целе, але, відаць, ціхаход. Гурскі. Не такі ўжо і ціхаход наш трамвай. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тихохо́д ціхахо́д, -да м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)