ціхамі́рны, -ая, -ае.

Спакойны, ціхі, рахманы.

|| наз. ціхамі́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ціхамі́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ціхамі́рны ціхамі́рная ціхамі́рнае ціхамі́рныя
Р. ціхамі́рнага ціхамі́рнай
ціхамі́рнае
ціхамі́рнага ціхамі́рных
Д. ціхамі́рнаму ціхамі́рнай ціхамі́рнаму ціхамі́рным
В. ціхамі́рны (неадуш.)
ціхамі́рнага (адуш.)
ціхамі́рную ціхамі́рнае ціхамі́рныя (неадуш.)
ціхамі́рных (адуш.)
Т. ціхамі́рным ціхамі́рнай
ціхамі́рнаю
ціхамі́рным ціхамі́рнымі
М. ціхамі́рным ціхамі́рнай ціхамі́рным ціхамі́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ціхамі́рны безмяте́жный, споко́йный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ціхамі́рны, ‑ая, ‑ае.

Спакойны, ціхі; міралюбівы. Блакітны Дунай. Колькі вершаў і песень складзена пра яго ціхамірную гладзь, пра яго ласкавую хвалю! «Звязда». Вярталася Волька ад суседзяў лагодная, у нязвыклым для Казіка ціхамірным настроі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безмяте́жный ціхамі́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безо́блачный

1. бязво́блачны, бясхма́рны;

2. перен. ціхамі́рны, бязво́блачны, бясхма́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лёгка,

1. Прысл. да лёгкі (у 1–5 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра спакойны, ціхамірны стан чалавека. Мне стала лёгка-лёгка. Бядуля. // Весела, радасна, добра. З бацькам заўсёды было лёгка, бесклапотна і весела. Чарнышэвіч.

•••

Лёгка сказаць гл. сказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сціхамі́р ’супакой, заспакаенне’ (Нік. Старцы, Юрч. Вытв.), сціхамі́рые ’тс’ (Юрч. Вытв.), сюды ж сціхамі́рны ’смірны, рахманы’ (Нас.), сціхамі́рыцца ’супакоіцца, суцішыцца’ (Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТСБМ, Некр. і Байк.). Складаныя словы, гл. сціх1 і мір1; Карскі (2–3, 100) мяркуе пра азначальны характар сувязі паміж першай і другой часткамі. Гл. ціхамірʼе, ціхамірны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Яркі, светлы. Ясныя колеры залівалі заводскі двор. Чорны. На ясным небе загараліся зоркі. Колас.

2. Бязвоблачны, бясхмарны, чысты. У небе не было ні хмаркі, стаяў ясны сонечны дзень. Гурскі. Не пакідай, мой вечар ясны, Злажыўшы крылы на зары, Як месяц чысты, непагасны, Як рэха летняе ў бары. Вярба. // перан. Нічым не засмучаны; ціхамірны. Твар у.. [Кіры] быў чысты, ясны. Карпаў.

3. перан. Які не патрабуе дадатковага тлумачэння; зразумелы, просты. Усе ўважліва слухаюць простыя і ясныя словы. Якімовіч. [Міканор:] — Адным словам, абстаноўка ясная. Мележ.

4. Акрэслены, добра бачны, выразна ўспрымальны. Ясныя абрысы гор. Ясная дыкцыя. Ясны почырк. Ясны гук званоў. □ Глядзі, якія ясныя шляхі Адкрыты перад намі. Кірэенка.

5. Лагічны, пераканаўчы, дакладны. Ясны адказ. // Здольны лагічна мысліць. Ясны розум падказваў Кастусю, што яшчэ не ўсё страчана. Якімовіч. Галава была на дзіва яснай, светлай, увага іранічна сканцэнтраванай. Васілёнак.

6. Уст. Знатны, вяльможны, багаты. Нарэшце пасланец перадае лёкаю ад яснай пані 25 рублёў гасцінца і абяцанне прыбаўкі 5 рублёў у месяц да яго заробку. Мядзёлка.

•••

Навесці цень на ясны дзень гл. навесці.

Як гром з яснага неба гл. гром.

Ясная справа гл. справа.

Ясны сокал (нар.-паэт.) — тое, што і сокал (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)