лахмані́на, ‑ы, ж.
Разм. Старая, паношаная адзежына. Ціток моўчкі хадзіў за [Параскай], глядзеў, што яна возьме, і час ад часу шпурляў ёй пад рукі якую-небудзь лахманіну. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дабе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Многа бегаючы, нашкодзіць сабе, набыць якую‑н. непрыемнасць. — Пачакай, дабегаешся, галубок! Я яшчэ цябе ў [ту]рму пасаджу, — не сунімаўся Ціток. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кругаві́на і круго́віна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і круглавіна. Там-сям па кругавіне горада стаялі, бы вытачаныя, фабрычныя трубы з хвастамі цёмнага дыму. Колас. Ціток абышоў усю гэту круговіну лесу, агледзеў. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аджа́цца, адажнуся, адажнешся, адажнецца; зак.
1. Скончыць жніво.
2. Жнучы, аддаліцца ад каго‑, чаго‑н. Ціток з Параскай аджаліся крокаў на дваццаць уперад, і можна ўжо было без асаблівай асцярогі гаварыць што хочаш. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасыхо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.
Сысці — пра ўсіх, многіх. Ціток выпіў з Параскаю ды ад вялікай радасці паслаў яшчэ па кварту гарэлкі. Усе панапіваліся ды з хаты пасыходзілі. Адна Параска з Цітком асталася. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́шчарыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Засмяяцца, паказаўшы зубы. — Проша пана да нашага будана, — вышчарыўся насустрач Міхасю Ціток. — Што бог паслаў. Б. Стральцоў. // Узлаваўшыся, паказаць, выскаліць зубы; злосна крыкнуць на каго‑н. Хведар вышчарыўся на жонку. — Калі нічога не ведаеш, дык сама маўчы... Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасмяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць смелым, смялейшым. — А гэта хто? — пасмялеў стары, з голасу пазнаўшы вясковага чалавека. Чорны. Ціток пасмялеў: значыцца, ніхто нічога не ведае і на яго ніхто зусім і не думае. Лобан. Убачыўшы, што матацыклістаў толькі двое і за імі больш нікога не відаць, хлопцы пасмялелі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залыга́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго.
Разм.
1. Накінуць вяроўку на рогі, на шыю (валу, каню), зашмаргнуўшы або завязаўшы вузлом. Вытрымаўшы з тыдзень, Ціток сам залыгаў карову, ноччу завёў у Сарокаў двор і прывязаў яе да плота. Лобан.
2. перан. Узяць пад сваю ўладу, прымусіць падпарадкоўвацца. Чалавека аблыталі, залыгалі, выкарыстаўшы яго слабасць. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сатана́, ‑ы, м.
У некаторых рэлігіях — злы дух, які супрацьстаіць богу; д’ябал. Колькі надзеі паклаў.. [«брат Міша»] на тое, што прывядзе, нарэшце, «к госпаду» гэтую «заблудную авечку». А тут — зноў сатана не дрэмле. Косцік і ўчора і пазаўчора хадзіў у лес па чужыя дровы. Брыль. // м. і ж. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. — Адкасніся, сатана, — замахаў Ціток сваім кіем. Параска сарвалася і пабегла ўперад. Лобан. [Кацярына:] — Базыль, сатана ты сіберная!.. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Скокнуўшы, наблізіцца да чаго‑н., скачкамі дасягнуць чаго‑н.; падскочыць. Прыскочыць з кулакамі. □ — Я і нажом магу парнуць! — схапіўшы са стала нож, прыскочыў Ціток. Лобан. // Хутка прыехаць, прыбегчы. А пасля .. прыскочыў Шпулькевіч, кінуўся ў сані і пагнаў як толькі мог каня. Чорны. Тут начальнік з раёна прыскочыў: — Чаго ж ты ляжыш, Абібоча? Крапіва.
2. Падскочыць у такт чаму‑н. То прыскочыць, то прыгнецца, То рукою павядзе, Плечы ўскіне, засмяецца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)