ці́таўка, -і, ДМ -таўцы, мн. -і, -тавак, ж.

1. Гатунак яблыні, якая дае буйныя кісла-салодкія плады.

2. Плод гэтай яблыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ці́таўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ці́таўка
Р. Ці́таўкі
Д. Ці́таўцы
В. Ці́таўку
Т. Ці́таўкай
Ці́таўкаю
М. Ці́таўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ці́таўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ці́таўка ці́таўкі
Р. ці́таўкі ці́тавак
Д. ці́таўцы ці́таўкам
В. ці́таўку ці́таўкі
Т. ці́таўкай
ці́таўкаю
ці́таўкамі
М. ці́таўцы ці́таўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ці́таўка ж., сад. ти́товка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ці́таўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.

1. Сорт яблыні, якая дае буйныя, кісла-салодкія яблыкі. Пасадзіць цітаўку. □ На чатырох падводах прывезлі свой сад. Дрэўца ў дрэўца. Антонаўкі, ракеты, цітаўкі. Жычка.

2. Плод гэтай яблыні. Яблыкі ў Вяршковых стаялі.. на ўслоне пасярод двара: два бульбовыя кашы — адзін: з сыпкімі летнімі грушамі, а другі з чырванабокімі цітаўкамі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тито́вка сад. ці́таўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)