цё́тачка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цё́тачка цё́тачкі
Р. цё́тачкі цё́тачак
Д. цё́тачцы цё́тачкам
В. цё́тачку цё́тачак
Т. цё́тачкай
цё́тачкаю
цё́тачкамі
М. цё́тачцы цё́тачках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цётачка ж., ласк. тётенька, тётушка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цётачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Ласк. да цётка. Сціснуў губы доктар, пастаяў трошкі, падумаў: — Не можам, цётачка, нічым памагчы твайму сыну. Крапіва. [Камбрыг:] — Трэба туды [у Праглую] завесці вось гэтую цётачку з дзяўчынкай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цётка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Бацькава або матчына сястра; жонка дзядзькі.

2. Жанчына наогул (часцей пажылая; разм.).

|| ласк. цётачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. і цётухна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

|| прым. цётчын, -а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тётенька разг. цётачка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скаржэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Высахлы, зацвярдзелы. Цётачка, любенькая, — сказаў .. [Васіль], як калісь у маленстве. Ступіў да яе, узяў маленькую, лёгенькую, скаржэлую руку, пацалаваў. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блазнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; незак.

Разм. Тое, што і блазнаваць. [Таня:] — Прытрымай язык, Максім, і не блазнуйся. Машара. — Што вы, цётачка! — ад шчасця блазнавалася.. [Зося]. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тётушка ласк. цётачка, -кі ж.; (при обращении — ещё) цётухна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падгавары́ць, ‑гавару, ‑гаворыш, ‑гаворыць; зак., каго, на што, з дадан. сказам і з інф.

Угаварыць, падвучыць зрабіць што‑н.; падбухторыць на што‑н. Падгаварыць на дрэнны ўчынак. □ [Эма:] — Я сама бачыла, як адпраўлялі Максіма ў Вільню, сама была на вакзале ў той вечар, хоць хлопцы і забаранілі ісці туды. Падгаварыла сваячку і пайшлі. Машара. [Васіль:] — Цётачка, я не вінават... Мяне падгаварылі... Я вам усіх назаву, толькі мяне не чапайце... Мяне падгаварылі... — Як не па пальцах ён пералічыў усіх, хто лазіў у слівы. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)