цяце́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Самка цецерука.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяце́рка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цяце́рка цяце́ркі
Р. цяце́ркі цяце́рак
Д. цяце́рцы цяце́ркам
В. цяце́рку цяце́рак
Т. цяце́ркай
цяце́ркаю
цяце́ркамі
М. цяце́рцы цяце́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цяце́рка ж. (самка тетерева) тетёрка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяце́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Самка цецерука. Цецерукі ўзляталі з зямлі вывадкамі: старая цяцерка і маладыя з ёй — штук пяць, а то і восем. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тетёрка цяце́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тэтэ́ра1 ‘цяцера, Tetrao tetrix’ (пін., Бел. дыял. 4), ст.-бел. тетеря, цецера ‘тс’ (1710–1711 гг., ГСБМ); сюды ж тытыру́к ‘цецярук’ (Сл. Брэс.). Параўн. укр. тете́ря, рус. тете́ря ‘цяцера’. Заходнепалескі фанетычны варыянт да цяцера (гл.) на базе гукапераймальнага *ter‑, *tir‑, прадстаўленага ў літ. teterva, лат. teteris, прус. tatarvisцяцерка’, ст.-інд. tittirah ‘курапатка’ і пад.

Тэтэ́ра2 ‘вясельны гасцінец’, памянш. тэтэ́ронька (Сл. Брэс.). Параўн. укр. тетеря ‘кулінарны выраб’, рус. тетеря ‘тс’. Няясна, гл. ЕСУМ, 5, 562; паводле Шымкевіча (Корнеслов, 2, 83), укр. тетеря ‘рэшткі кіслага аржанога цеста, прыпраўленага соллю’ ідэнтычна тетеря (птушка), гл. тэтэра1; матывацыя пераносу няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)