цямля́к
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
цямля́к |
цемлякі́ |
| Р. |
цемляка́ |
цемляко́ў |
| Д. |
цемляку́ |
цемляка́м |
| В. |
цямля́к |
цемлякі́ |
| Т. |
цемляко́м |
цемляка́мі |
| М. |
цемляку́ |
цемляка́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
цямля́к, цемляка́, мн. цемлякі́, цемляко́ў, м.
Пятля з рэменя, стужкі і пад. на эфесе ручной халоднай зброі (шаблі, шпагі і пад.).
Шашка з раменным цемляком.
|| прым. цямля́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цямля́к, род. цемляка́ м., воен. темля́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цямля́к, цемляка, м.
Пятля з рэменя, стужкі і пад. на ручцы шпагі, шаблі, якая надзяваецца на руку пры карыстанні зброяй. У дзеда захавалася шмат цікавых рэчаў з часоў рэвалюцыі і вайны: ордэны і медалі, граматы, чырвонаармейскія зорачкі, будзёнаўскі шлем, шашка з раменным цемляком і ножкамі. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
темля́к воен. цямля́к, род. цемляка́ м., кута́с, -са́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тальма́х ’палоска матэрыі для падтрымання параненай або пашкоджанай рукі’ (ТСБМ), тальма́к ’перавязь; прывязь, прычэп’ (Скарбы). Хутчэй за ўсё, з польск. temlak, temblak ’прывязь у халоднай зброі’, ’перавязь для падтрымання хворай рукі’ — у выніку перастаноўкі зычных у сярэдзіне слова (ml > lm), што выводзяць з цюркскіх моў, параўн. тат. tämlik ’партупея для шаблі’ (Фасмер, 4, 40; Брукнер, 568; ЕСУМ, 5, 543). Гл. цямляк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)