ця́глы, -ая, -ае.

1. Абкладзены цяглом (гіст.).

2. Звязаны з адбываннем паншчыны коньмі, жывёлай (гіст.).

3. Стромкі, высокі (пра дрэвы; разм.).

Прыемна стаяць пад цяглай сасной.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ця́глы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ця́глы ця́глая ця́глае ця́глыя
Р. ця́глага ця́глай
ця́глае
ця́глага ця́глых
Д. ця́гламу ця́глай ця́гламу ця́глым
В. ця́глы (неадуш.)
ця́глага (адуш.)
ця́глую ця́глае ця́глыя (неадуш.)
ця́глых (адуш.)
Т. ця́глым ця́глай
ця́глаю
ця́глым ця́глымі
М. ця́глым ця́глай ця́глым ця́глых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ця́глы ист. тя́глый, тя́гловый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ця́глы, ‑ая, ‑ае.

1. Гіст. Абкладзены цяглом. Акрамя цяглых, службовых і рамесных сялян, сельскую мясцовасць Вялікага княства Літоўскага насялялі іншыя групы сялянства. Булыка.

2. Гіст. Звязаны з адбываннем паншчыны коньмі, жывёлай. Больш чым у палавіне маёнткаў сяляне працавалі на памешчыка па З дні цяглых і па З дні пешых у тыдзень. Лушчыцкі.

3. Разм. Стромкі, высокі (пра дрэвы). Я свой парус узняў, і знікае За ўспененай хваляй сівой Цаласа галькі берагавая, Дзе стаіш ты пад цяглай сасной. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высокі; высозны, высачэзны, высачэнны (разм.); паднябесны, небасяжны (перан., паэт.) / пра чалавека: сажнёвага росту, у сажань; рослы, даўгавязы (разм.); доўгі (перан.) / пра дрэва: выносны, выносісты, вынёслы; цяглы (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)