цягаві́ты, -ая, -ае.

Здольны многа і цяжка працаваць; загартаваны ў працы; працавіты.

Ц. конь.

Ц. работнік.

|| наз. цягаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цягаві́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цягаві́ты цягаві́тая цягаві́тае цягаві́тыя
Р. цягаві́тага цягаві́тай
цягаві́тае
цягаві́тага цягаві́тых
Д. цягаві́таму цягаві́тай цягаві́таму цягаві́тым
В. цягаві́ты (неадуш.)
цягаві́тага (адуш.)
цягаві́тую цягаві́тае цягаві́тыя (неадуш.)
цягаві́тых (адуш.)
Т. цягаві́тым цягаві́тай
цягаві́таю
цягаві́тым цягаві́тымі
М. цягаві́тым цягаві́тай цягаві́тым цягаві́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цягаві́ты выно́сливый (в труде́); работя́щий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цягаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Здольны многа і цяжка працаваць; загартаваны ў працы; працавіты. Валы — цягавітая, пакорлівая скаціна, корму ёй дабіраць не трэба, а работы адзін вол зробіць за трое коней. Пестрак. [Дырэктар:] — Цяжкі цэх, ясна. Там не кожны падніме. Туды трэба чалавека цягавітага, з галавой, такога, што можа любую справу на ногі паставіць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выно́сливый трыва́лы, цягаві́ты, выно́слівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цягу́чы, -ая, -ае.

1. Здольны расцягвацца, падаўжацца, не абрываючыся, не ломячыся.

Цягучая рызіна.

2. Густы і клейкі, ліпкі.

Ц. клей.

3. перан. Працяглы, запаволены, марудлівы.

Цягучыя песні.

4. Тое, што і цягавіты.

|| наз. цягу́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цярплівы, цягавіты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

звяць, звяну, звянеш, звяне; зак.

1. Стаць вялым, бляклым; завяць. Кветкі звялі ад спякоты. Трава звяла. // перан. Страціць свежасць; змарнець. Хоць Барташэвічу і было больш за шэсцьдзесят год, усё ж ён яшчэ быў пругкім чалавекам, а жонка ў зорак пяць год звяла, як кветка ў спёку. Гурскі.

2. перан. Зрабіцца вялым, млявым. Цягавіты стары, каб прыйшлося, перамог бы яшчэ сваю ўтому пасля цяжкай дарогі і прайшоў бы яшчэ адным махам з пяцьдзесят кіламетраў, але тут задушыла яго трывога: ён зусім звяў. Чорны. І ногі і рукі ў Івана звялі. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягу́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які здольны расцягвацца, падаўжацца, не абрываючыся, не ломячыся. Цягучая рызіна.

2. Густы, клёпкі, ліпкі. У дзежках брага з хмелем, Цягучы мёд з вулля. Калачынскі.

3. перан. Працяглы, запаволены, марудлівы. Песні былі ягадныя, старадаўнія, доўгіядоўгія і цягучыя-цягучыя... Сачанка.

4. перан. Стамляюча доўгі, аднастайны. Мокры цягучы дзень нарэшце схіліўся к вечару. Кулакоўскі.

5. перан. Тое, што і цягавіты. [Марцін] паехаў на будаўніцтва і працаваў там чатыры месяцы. Працаваў так, што аж сам здзівіўся, які ён цягучы і дужы. Чарнышэвіч. Капаем мы [акоп], капаем удвух. Абодва цягучыя. І выкапалі мы ўжо метры два ў глыбіню. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дужы, моцны, магутны, трывалы, вынослівы, цягавіты, здаровы; жылісты (разм.); мядзведжы (перан.) □ хоць у саху

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)