цэнзу́рны, -ая, -ае.

1. гл. цэнзура.

2. Прыстойны, дапушчальны.

Не зусім цэнзурныя словы.

|| наз. цэнзу́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнзу́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цэнзу́рны цэнзу́рная цэнзу́рнае цэнзу́рныя
Р. цэнзу́рнага цэнзу́рнай
цэнзу́рнае
цэнзу́рнага цэнзу́рных
Д. цэнзу́рнаму цэнзу́рнай цэнзу́рнаму цэнзу́рным
В. цэнзу́рны (неадуш.)
цэнзу́рнага (адуш.)
цэнзу́рную цэнзу́рнае цэнзу́рныя (неадуш.)
цэнзу́рных (адуш.)
Т. цэнзу́рным цэнзу́рнай
цэнзу́рнаю
цэнзу́рным цэнзу́рнымі
М. цэнзу́рным цэнзу́рнай цэнзу́рным цэнзу́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цэнзу́рны в разн. знач. цензу́рный;

~ныя пра́вілы — цензу́рные пра́вила

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэнзу́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цэнзуры (у 2, 3 знач.). Цэнзурны нагляд. □ 80‑я гады мінулага стагоддзя былі гадамі жорсткай рэакцыі і лютых цэнзурных ганенняў. «Полымя».

2. Які адпавядае патрабаванням цэнзуры (у 2 знач.). Цэнзурныя матэрыялы. // Прыстойны. А ў другім канцы вуліцы два хлапецкія галасы «гарланілі» не зусім цэнзурныя прыпеўкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнзу́ра, -ы, ж.

Сістэма дзяржаўнага нагляду за друкам і сродкамі масавай інфармацыі.

Ваенная ц.

Дазволена цэнзурай.

|| прым. цэнзу́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цензу́рный прям., перен. цэнзу́рны;

цензу́рные пра́вила цэнзу́рныя пра́вілы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэ́рбер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: люты трохгаловы сабака са змяіным хвастом, які ахоўваў уваход у пекла.

2. перан. Злосны, пільны вартавы, які жорстка абмяжоўвае чыю-н. свабоду (кніжн.).

Бязлітасны цэнзурны ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэс, ‑а, м.

1. Машына, прыстасаванне для апрацоўкі матэрыялаў піскам. Ручны прэс. Гідраўлічны прэс. Вінтавы прэс. // Прылада або цяжар для надання формы чаму‑н., ушчыльнення чаго‑н., выціскання вадкасці з чаго‑н.

2. Тое, што і прэс-пап’е.

3. перан. Пра тое, што прыгнятае, прыціскае каго‑, што‑н. Цэнзурны прэс буржуазнага друку.

•••

Брушны прэс — група мышцаў брушной поласці і дыяфрагмы.

[Ад лац. pressus — ціск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэс м., в разн. знач. пресс; (для выжимания — ещё) жом;

гідраўлі́чны п.тех. гидравли́ческий пресс;

брушны́ п.анат. брюшно́й пресс;

цэнзу́рны п. — цензу́рный пресс;

маслабо́йны п. — маслобо́йный пресс (жом)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)