цэ́нзар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая ажыццяўляе цэнзуру.

|| прым. цэ́нзарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́нзар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цэ́нзар цэ́нзары
Р. цэ́нзара цэ́нзараў
Д. цэ́нзару цэ́нзарам
В. цэ́нзара цэ́нзараў
Т. цэ́нзарам цэ́нзарамі
М. цэ́нзару цэ́нзарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цэ́нзар м. це́нзор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэ́нзар, ‑а, м.

1. У старажытным Рыме — службовая асоба, якая ведала цэнзам (у 1 знач.), сачыла за паступленнем падаткаў, ажыццяўляла нагляд за норавамі і пад.

2. Службовая асоба, якая ажыццяўляе цэнзуру (у 2 знач.). — Калі праз дзве гадзіны цэнзар не прыйдзе канфіскоўваць кнігу, значыць яе можна пускаць у людзі. С. Александровіч. Рэвалюцыйная дзейнасць Міцкевіча ў 1848–1849 гадах абвастрыла пільнасць царскіх цэнзараў. Лойка. // Уст. У бурсе — вучань, абавязаны сачыць за паводзінамі класа.

[Ад лац. censor.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́нзор цэ́нзар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)