цэ́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; незак.

1. Накіроўваць зброю на каго-, штон.

Ц. ў мішэнь.

2. перан. Мець намер завалодаць чым-н., заняць якое-н. становішча.

Ц. на выгаднае месца па службе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́ліцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цэ́люся цэ́лімся
2-я ас. цэ́лішся цэ́ліцеся
3-я ас. цэ́ліцца цэ́ляцца
Прошлы час
м. цэ́ліўся цэ́ліліся
ж. цэ́лілася
н. цэ́лілася
Загадны лад
2-я ас. цэ́лься цэ́льцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час цэ́лячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цэ́ліцца несов., прям., перен. це́литься; ме́титься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.

1. Накіроўваць стрэл, удар у каго‑, што‑н. Бяры, мілы, Трохлінейку, два падсумкі, патранташ, Цэлься ворагу ў сэрца, не прамаж. Крапіва. Анісім доўга і пільна цэліўся і стрэліў дуплетам. Сачанка. Ён [дзядзька] прымасціўся бачком на валун, Біў па зубілу, як быццам не цэліўся. Лужанін. // Імкнуцца зрабіць што‑н., накіроўвацца на пэўнае дзеянне. Галасок ужо зноў трымаў у руцэ чарку,.. цэліўся чокнуцца з Клаўдзяй. Савіцкі. Лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца. Прымаўка.

2. перан. Мець на ўвазе каго‑, што‑н.; мець намер завалодаць чым‑н., заняць якое‑н. становішча. Сынок Станіслава Крукоўскага Роберт яшчэ пры .. Пілсудскім усё маё золата ў Варшаве праглынуў і цяпер, кажуць, ужо на фальварак цэліцца. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́титьсяII (целиться) цэ́ліцца, ме́ціцца, ме́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; зак. і незак.

1. незак. Тое, што і цэліцца; цадяць.

Ц. у зайца з ружжа.

Ц у начальнікі.

2. зак. Трапіць, папасці (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

це́литься несов.

1. цэ́ліцца;

2. перен. ме́ціць, ме́ціцца, ме́рыцца, наме́рвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́гада1 ’разлік’ (БРС, Касп., Яруш., Шат.) і выго́да ’тс’ (Шат.), укр. ви́года, рус. вы́года. Ад выгадаць ’мець прыбытак’, што да гадзіць ’пападаць, цаляць’ (гл.); параўн. рус. дыял. годи́ть ’мерыцца, цэліцца’, серб.-харв. га́ђатицэліцца, страляць, кідаць’ і інш.

Вы́гада2 (БРС) ’раскоша, прыемнасць’ (Касп.); ’паша’, рус. ’угодье’ (Мядзв.: «Выгадай або пашай называецца ўся прастора памешчыцкай зямлі, куды сялянам дазваляецца ганяць жывёлу, за што яны павіяны адрабляць у памешчыка пэўны час»). Гл. выгода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Траціць здольнасць рухацца; заміраць, нямець ад моцнага ўзрушэння, хвалявання і пад. Усе адразу слупянеюць — у руках хлопчыка чалавечы чэрап. Асіпенка. — Рукі ўгору! — камандуе Сяргей і, выхапіўшы з кішэні новенькі наган, цэліцца ў акно. Хлопцы слупянеюць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́ціцца 1, мечуся, мецішся, меціцца; незак.

1. у каго-што і без дап. Цэліцца. Меціцца ў цэль.

2. Мець намер, намервацца зрабіць што‑н. Сядзібу нашу прыгледзеў сусед недалёкі, на ёй паставіць меціўся хату для зяця. Барадулін.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Намячацца. Брыгада не дайшла яшчэ да месца, дзе меціцца перашыўка палатна, як дождж лінуў нібы з вядра. Навуменка.

ме́ціцца 2, меціцца; незак.

Зал. да меціць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)