цьмець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак. (разм.).
1. Цьмяна гарэць.
Узямлянцы цьмела газоўка.
2. Станавіцца цьмяным, цямнейшым.
Пад раніцу зоркі цьмеюць.
3. перан. Станавіцца нязначным, менш выразным.
Перажытае ўсё больш цьмела, забывалася.
4. Вылучацца сваім цьмяным колерам; цямнецца.
За вёскай на ўзгорку слаба цьмеў лясок.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цьме́ць
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
цьме́е |
цьме́юць |
| Прошлы час |
| м. |
цьме́ў |
цьме́лі |
| ж. |
цьме́ла |
| н. |
цьме́ла |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
цьмець несов., разг.
1. те́плиться, ту́скло горе́ть, тлеть;
2. темне́ть; темне́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цьмець, ‑ее; незак.
Разм.
1. Цьмяна гарэць; ледзь свяціцца. Толькі каля вакзальчыка цьмеў ліхтарык. Пестрак. Там-сям у лесе цьмелі чырвоныя вогнішчы, .. цямнеліся фурманкі, кухні. Гарэцкі. // перан. Скрыта існаваць, тлець. У ягонай [Турковай] душы цьмела ўсё тая капітанава абяцанка наконт разведкі. Быкаў.
2. Станавіцца цьмяным, цямнейшым. Неба на ўсходзе пачынала шарэць і зоры цьмелі. Чорны. // перан. Станавіцца менш выразным, менш яскравым, нязначным. Цьмеў воблік малой, паціху, непрыкметна, але адыходзіў у нябыт. Мележ. Тое, што .. [Марына] цяпер не адна, а з бацькам, вярнула да яе многа дзіцячага, што ў адзіноце пачало ўжо цьмець і губіцца. Чорны.
3. Вылучацца сваім цьмяным колерам; цямнецца. Наперадзе, метраў за дзвесце ад хаты, чарнелі сцены старой пуні, за ёй слаба цьмеў лясок. Хадкевіч. [Рыбак] павярнуў па цаліку да знаёмага гуменца, касабокія будынкі якога цьмелі непадалёк у змроку. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
губі́цца, губіцца; незак.
1. Траціцца, губляцца. Тое, што.. [Марына] цяпер не адна, а з бацькам, вярнула да яе многа дзіцячага, што ў адзіноце пачало ўжо цьмець і губіцца. Чорны.
2. Зал. да губіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)