цы́трус

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цы́трус цы́трусы
Р. цы́трусу цы́трусаў
Д. цы́трусу цы́трусам
В. цы́трус цы́трусы
Т. цы́трусам цы́трусамі
М. цы́трусе цы́трусах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цы́трус, -у, мн. -ы, -аў, м.

Дрэва ці куст сямейства рутавых (апельсіны, лімоны, мандарыны і пад.), а таксама плод гэтага дрэва.

|| прым. цы́трусавы, -ая, -ае.

Цытрусавыя культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цы́трус, -су м., бот. ци́трус

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цы́трус, ‑у, м.

1. Дрэва ці куст сямейства рутавых (апельсіны, лімоны, мандарыны і пад.).

2. Плод гэтага дрэва. «А дзе мы цытрусаў, скажыце, набяром?» — Задаў пытанне хтось. Корбан.

[Лац. citrus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цы́трусавы, -ая, -ае.

1. гл. цытрус.

2. у знач. наз. цы́трусавыя, -ых. Вечназялёныя субтрапічныя і трапічныя пладовыя расліны, да якіх адносяцца лімоны, апельсіны, мандарыны, грэйпфруты і інш.

Пасадкі цытрусавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ци́трус бот. цы́трус, -су м.; мн. цы́трусы, -саў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)