цыры́канне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. цыры́канне
Р. цыры́кання
Д. цыры́канню
В. цыры́канне
Т. цыры́каннем
М. цыры́канні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цыры́канне ср. чири́канье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыры́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. цырыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Праз адчыненую фортку далятала забіяцкае цырыканне вераб’ёў. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыры́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Пра некаторых птушак: абзывацца гукамі, падобнымі на «цырык-цырык»; шчабятаць.

Жаваранкі цырыкаюць.

|| аднакр. цыры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цыры́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чылі́канне ср., см. цыры́канне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чири́канье цыры́канне, -ння ср., цвы́рканне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)