цыду́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цыду́лка цыду́лкі
Р. цыду́лкі цыду́лак
Д. цыду́лцы цыду́лкам
В. цыду́лку цыду́лкі
Т. цыду́лкай
цыду́лкаю
цыду́лкамі
М. цыду́лцы цыду́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цыду́лка ж., разг. цыду́лка, пису́лька

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыду́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Пісулька, запіска. — Люблю слухаць .. [Фадзеева]. Помніш, у нас на пленуме гаварыў доўгую прамову без падрыхтоўкі, без цыдулак. Лужанін. // Невялікая дзелавая папера.

[Польск. cedulka з лац. cedula — картка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

циду́лка разг. цыду́лка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пису́лька разг. пісу́лька, -кі ж., прост. цыду́лка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запіска; паперка, пісулька, цыдулка, цыдулька (разм.) / у заходнебеларускіх палітзняволеных: грыпс

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)