цыгарэ́та, -ы, ДМ -рэ́це, мн. -ы, -рэ́т, ж.

Папяроса без муштука.

|| прым. цыгарэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыгарэ́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цыгарэ́та цыгарэ́ты
Р. цыгарэ́ты цыгарэ́т
Д. цыгарэ́це цыгарэ́там
В. цыгарэ́ту цыгарэ́ты
Т. цыгарэ́тай
цыгарэ́таю
цыгарэ́тамі
М. цыгарэ́це цыгарэ́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цыгарэ́та ж. сигаре́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыгарэ́та, ‑ы, ДМ ‑рэце, ж.

1. Маленькая тонкая цыгара. Купіць цыгарэту.

2. Папяроса без муштука.

[Фр. cigarette, ням. Zigarette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пага́слы, -ая, -ае.

Які перастаў гарэць, пагас.

Пагаслая цыгарэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сигаре́та цыгарэ́та, -ты ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сігарэ́та ж., см. цыгарэ́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закуры́цца сов.

1. закури́ться;

цыгарэ́та ~ры́лася — сигаре́та закури́лась;

2. (покрыться копотью) закопти́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэ́я 1 ’рухомы папярочны круглы брус на мачце’ (ТСБМ), ’тоўстае бервяно’ (Нар. сл.). Ст.-рус. рая ’рэя’, польск. reja ’тс’. З ням. Raa, Ree, Rahe або нідэрл. raa (Брукнер, 457; Даль, 3, 1671).

Рэ́я 2 ’карагод’ (Байк. і Некр.). Гл. рэй 1.

Рэ́я 3 ’ёўня’ (Байк. і Некр., Касп., Нас.), ’вельмі вялікі капец бульбы’ (ЛА, 2), рэй ’прыстасаванне з слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны і траў’. Польск. дыял. усх. reja, rejka ’капец бульбы’. З літ. rejà, rijà ’ёўня’ < лат. rija ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 331; Фасмер, 3, 463; Лаўчутэ, Балтизмы, 33; LKA, 64).

Рэ́я 4 ’тое, што і батарэя’ (Нар. сл.). Ад батарэя (гл.) шляхам адсячэння пачатку слова. Параўн. чэш. слэнг. retka < cigaretka ’цыгарэта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)