цыга́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Папяроса-самакрутка.

|| прым. цыга́рачны, -ая, -ае і цыга́ркавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыга́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цыга́рка цыга́ркі
Р. цыга́ркі цыга́рак
Д. цыга́рцы цыга́ркам
В. цыга́рку цыга́ркі
Т. цыга́ркай
цыга́ркаю
цыга́ркамі
М. цыга́рцы цыга́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цыга́рка ж. самокру́тка, цига́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыга́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Самаробная папяроса, самакрутка. Марцін выцягнуў з кішэні вышыты капшук, скруціў цыгарку. Мележ. Юрка скручваў цыгарку, насмешліва папракаў прыяцеля. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цига́рка разг. цыга́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папиро́са папяро́са, -сы ж.; цыга́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

датле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які датлеў, кончыў тлець. Датлелая цыгарка апякла .. пальцы. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папиро́ска разг. папяро́ска, -кі ж.; цыга́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стлець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Тое, што і сатлець. Цыгарка стлела ў .. пальцах [Максіма]. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыцыга́р ’партсігар’ (Мат. Гом.). Пераробка слова партсігар (гл.) шляхам збліжэння да цыга́ра, цыга́рка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)