цыга́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цыганоў, які належыць ім. Цыганская мова. □ Збоку ўсё было падобна на вялікі цыганскі табар. Лынькоў.

2. Такі, як у цыганоў. Цыганская натура. Цыганскае жыццё. □ Каранасты, з густой цыганскай чупрынай, Алёша меў падабенства да бацькі. Дуброўскі.

•••

Цыганскі дождж гл. дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыга́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цыга́нскі цыга́нская цыга́нскае цыга́нскія
Р. цыга́нскага цыга́нскай
цыга́нскае
цыга́нскага цыга́нскіх
Д. цыга́нскаму цыга́нскай цыга́нскаму цыга́нскім
В. цыга́нскі (неадуш.)
цыга́нскага (адуш.)
цыга́нскую цыга́нскае цыга́нскія (неадуш.)
цыга́нскіх (адуш.)
Т. цыга́нскім цыга́нскай
цыга́нскаю
цыга́нскім цыга́нскімі
М. цыга́нскім цыга́нскай цыга́нскім цыга́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Скалагу́дзіць ‘збудаваць’ (Жд. 2). Няясна. Магчыма, дзеяслоў на базе халуга ‘халупа’, халабу́да ‘прымітыўнае збудаванне; цыганская буда на возе’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)