цо́каць², -аю, -аеш, -ае; незак. (спец.).

Не адрозніваць гукі «ц» і «ч» пры вымаўленні ў некаторых народных гаворках.

|| наз. цо́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цо́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цо́каю цо́каем
2-я ас. цо́каеш цо́каеце
3-я ас. цо́кае цо́каюць
Прошлы час
м. цо́каў цо́калі
ж. цо́кала
н. цо́кала
Загадны лад
2-я ас. цо́кай цо́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час цо́каючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цо́каць¹, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць адрывістыя кароткія гукі, стукаючы чым-н. цвёрдым аб камень, метал і пад.

Падковы цокаюць па бруку.

2. Утвараць кароткія звонкія гукі (пра птушак, звяроў і пад.).

|| аднакр. цо́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цо́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цо́каць I несов., лингв. цо́кать

цо́каць II несов.

1. (языком) щёлкать;

2. (производить цокот) цо́кать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цо́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. чым і без дап. Утвараць адрывістыя кароткія гукі пры ўдары чым‑н. цвёрдым аб камень, метал і пад. Тонкія абцасікі басаножак гучна цокалі аб каменныя пліты. Асіпенка. Цокаюць па бруку капытамі коні. Галавач. Чуваць нават, як нехта клепле касу. Лясь-лясь-лясь! — цокае малаток па бабцы. Паўлаў.

2. Утвараць кароткія, звонкія гукі (пра птушак, звяроў і пад.). Цокаюць, рассыпаючы навокал малінавыя пошчакі, салаўі. Сачанка.

цо́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Спец. Не адрозніваць гукі «ц» і «ч» або змешваць іх пры вымаўленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цо́катьI несов. цо́каць; (языком) цмо́каць;

цо́кать подко́вами цо́каць падко́вамі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цо́катьII несов., лингв. цо́каць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацо́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць цокаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да цокаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацо́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Цокаць некаторы час.

2. Разм. Пайсці, пабегчы, цокаючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)