церабі́ць, цераблю́, цярэ́біш, цярэ́біць; цярэ́блены; незак.

1. што. Ачышчаць ад хмызняку (лес).

2. Абчышчаць ад бацвіння, карэньчыкаў і пад. (гародніну).

Ц. буракі.

3. што. Абсякаць галіны, сучча з паваленых дрэў.

4. што. Вылузваць, выкалупваць, лушчыць што-н.

Вавёрка церабіла шышкі.

5. што. Чысціць дзюбай пер’е (пра птушак).

6. што. Торгаць, тузаць, перабіраць пальцамі што-н.

Ц. канцы хусткі.

7. перан., каго (што). Надакучаць пытаннямі, просьбамі (разм.).

8. што. Вырываючы з коренем, убіраць машынай з поля (лён, каноплі).

|| зак. вы́церабіць, -блю, -біш, -біць; -блены (да 1 і 8 знач.).

|| наз. церабле́нне, -я, н.

|| прым. церабі́льны, -ая, -ае (да 8 знач.).

Церабільная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

церабі́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цераблю́ цярэ́бім
2-я ас. цярэ́біш цярэ́біце
3-я ас. цярэ́біць цярэ́бяць
Прошлы час
м. церабі́ў церабі́лі
ж. церабі́ла
н. церабі́ла
Загадны лад
2-я ас. церабі́ церабі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час цярэ́бячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

церабі́ць несов.

1. (лес) проруба́ть, прочища́ть;

2. (сучья) обруба́ть;

3. (овощи) чи́стить, обреза́ть;

4. (лён) тереби́ть, дёргать;

5. перен., разг. (жадно есть) уплета́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

церабі́ць, цераблю, цярэбіш, цярэбіць; незак., каго-што.

1. Прасякаць, прачышчаць лес. [Дзед Бадыль:].. ельнік такі густы, што і барсук не пралезе. Церабіць трэба. Крапіва. // Абсякаць галіны, сучча з паваленых дрэў. Лес валілі і церабілі незнаёмыя людзі. Дуброўскі. // Пракладаць, расчышчаць (дарогу, шлях), высякаючы кусты, дрэвы. Як ісці ды ісці — зайшлі [браты] ў такі цёмны лес, што і выбрацца з яго не могуць. Давай браты дарогу сабе церабіць: стукне Вячорнік булавою — асіны падаюць; стукне Паўночнік — елкі валяцца, а як стукне Світаннік — дубы з карэннямі выварочваюцца. Якімовіч. / у перан. ужыв. Будуем мартэны і домны, Будуем гіганты-заводы. Будуем, няволі не знаем, Цярэбім да шчасця дарогі. Купала. Ваяўнічая паэзія [П. Панчанкі] ідзе ў авангардзе часу, яна смела цярэбіць шлях наперад. Бялевіч. // Абчышчаць гародніну ад бацвіння, карэньчыкаў і пад. Церабіць буракі. □ Юстына церабіла цыбулю. Баранавых.

2. Чысціць дзюбай пер’е (пра птушак). Самотна бусел даўганогі Крыло цярэбіць на гняздзе. Калачынскі. // Вытрасаць, вылузваць, выкалупваць што‑н. з сярэдзіны чаго‑н. Нават вавёрка, што зусім блізка церабіла яловую шышку, і тая, відаць, не заўважала пагранічніка. Шыловіч. Мясцовы гаспадар крумкач хваёвых шышак церабіць не дазваляе. Корбан. // Разм. Хапаючы, прагна есці. Госці церабілі кілбасу з капустаю. Колас. [Мікуць] доўга глядзеў, як завадская свіння цярэбіць зялёную канюшыну. Чорны. / у перан. ужыв. Асабліва моцна воўчае племя церабіла авечыя чароды... Мележ.

3. Тузаць, торгаць, перабіраць пальцамі што‑н. [Аўсянік] нервова цярэбіць махры на шаліку, якім абвязана шыя, нібы яму займае дыханне. Навуменка. Дзяўчына церабіла канцы цёплай хусткі. Карпюк. // перан. Разм. Надакучаць пытаннямі, просьбамі, справамі. — А паштоўку цяжка было напісаць? Мы б ведалі. А то з камітэта мяне цярэбяць: дзе Шукан ваша? А што я магла адказаць? Савіцкі.

4. Вырываючы з коранем, убіраць машынай з поля (лён). Церабіць лён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́церабіць гл. церабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оттереби́ть сов. адцерабі́ць, ско́нчыць церабі́ць, ско́нчыць рваць;

оттереби́ть лён адцерабі́ць (ско́нчыць церабі́ць, ско́нчыць рваць) лён;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

церабле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. церабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цярэ́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад церабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацерабі́ць, ‑цераблю, ‑цярэбіш, ‑цярэбіць; зак., што.

Разм. Пачаць церабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахаро́шваць

‘надаваць каму-небудзь, чаму-небудзь больш прыгожы, прывабны выгляд; чысціць, церабіць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пахаро́шваю пахаро́шваем
2-я ас. пахаро́шваеш пахаро́шваеце
3-я ас. пахаро́швае пахаро́шваюць
Прошлы час
м. пахаро́шваў пахаро́швалі
ж. пахаро́швала
н. пахаро́швала
Загадны лад
2-я ас. пахаро́швай пахаро́швайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пахаро́шваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)