цеплата́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. цеплата́
Р. цеплаты́
Д. цеплаце́
В. цеплату́
Т. цеплато́й
цеплато́ю
М. цеплаце́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цеплата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж.

1. гл. цёплы.

2. Форма руху матэрыі — беспарадачны рух часціц цела; энергетычная характарыстыка цеплаабмену, што вызначаецца колькасцю энергіі, якую атрымлівае награваемае цела (спец.).

Адзінка цеплаты.

3. Тое, што і цеплыня (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цеплата́ ж.

1. физ. теплота́;

2. см. цеплыня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цеплата́, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

1. Спец. Від энергіі, што ствараецца бязладным рухам мікрачасцінак цела (малекул, атамаў і пад.) і праяўляецца ў награванні яго. Адзінка вымярэння цеплаты.

2. Тое, што і цеплыня. Востры сум.. патроху раставаў ад бадзёрых Юзікавых слоў, ад цеплаты і дужасці яго грудзей. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёплы, -ая, -ае.

1. Які мае тэмпературу, сярэднюю паміж гарачым і халодным.

Цёплая вада.

Ц. вецер.

Цёплае надвор’е.

2. 3 высокай сярэднегадавой тэмпературай.

Ц. клімат.

Цёплыя краіны.

3. Які добра засцерагае ад холаду.

Цёплая хустка.

4. перан. Які вызначаецца душэўнай цеплынёй; сардэчны, прыязны, добразычлівы.

Цёплыя словы.

Цёплыя адносіны.

5. перан. Мяккі, прыемны для зроку.

Цёплыя фарбы восені.

Цёплае месца — выгадная пасада.

|| наз. цеплата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

|| прым. цёпленькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

теплота́ ж.

1. физ. цеплата́, -ты́ ж.;

2. прям., перен. (тепло) цеплата́, -ты́ ж., цеплыня́, -ні́ ж., цяпло́, -ла́ ср.;

на дворе́ така́я теплота́! на дварэ́ така́я цеплата́ (цеплыня́, тако́е цяпло́);

душе́вная теплота́ душэ́ўная цеплата́ (цеплыня́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

теплы́нь ж., разг. цеплыня́, -ні́ ж., цяпло́, -ла́ ср., цеплата́, -ты́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сухме́нь ’сухое гарачае надвор’е’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Нас., Гарэц., Мат. Гом., Растарг.), ’сухое месца’ (Нас.; слаўг., Яшк.), ’сухое месца паміж балотамі’ (ц.-палес., Талстой, Геогр., 128), сукмеɣннік ’грудок на балоце; падсохлая глеба ў берага’ (< сухменнік) (зах.-палес., Талстой, там жа), сухмі́нь ’сухое месца’ (слаўг., Яшк.). Укр., рус. сухме́нь ’сухое месца’ і да т. п.; дакладную паралель бачыць у літ. sausmenà ’сухое месца’ Аткупшчыкоў (Этимология–1984, 193). Дэрываты ад сухі (Фасмер, 3, 813) з фармантам ‑мень/‑мінь; да суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 76. З іншым суф. ‑ель‑ сухме́льцеплата, суш’ (круп., Сл. ПЗБ), сюды ж сухмельня ’ёўня’ (Мат. Маг.). Паводле Карскага (2–3, 29), у выніку змены ранейшага суф. ‑ман‑ пад уздзеяннем суф. *‑men‑, які ўтвараў асновы на зычны, параўн. сухмя́ны ’сухі’ (Ласт.), сухме́ць ’засуха’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цеплыня, цяпло, цяплынь, цеплата, жар, гарачыня, спёка, спякота, духата, прыпар; дух (разм.); сквар (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

цяпло́, ‑а, н.

1. Тое, што і цеплата (у 1 знач.). Баланс цяпла на Зямлі.

2. Высокая тэмпература чаго‑н.; нагрэтае паветра, якое выходзіць ад гарачага ці нагрэтага прадмета. Цяплом дыхнуў лагодны вецер. Колас. Дзень быў ясны, трохі нават гарачы, ад чыстага асфальту патыхала цяплом. Кулакоўскі. Аляксей усё адчуваў цяпло маленькай Юльчынай рукі. Даніленка.

3. Цёплае надвор’е, цёплая пара года. Стаіць цяпло. □ Пакуль цяпло, то сцены можна было б скідаць. Лобан.

4. Цёплае асяроддзе; цёплае памяшканне. Калі работа была скончана і брыгадзір загадаў бегчы ў цяпло, усе, як гарох, сыпанулі з току па хатах. Савіцкі. [Алесева маці:] — Няхай бы ты на печы, у цяпле вылежаўся. Чорны.

5. Тое, што і цеплыня (у 3 знач.). Праз усё жыццё К. Чорны нёс тое душэўнае цяпло, якое абуджалі ў ім простыя людзі. «Маладосць». І патыхае шчасцем, Цяплом ад тых слядоў. Гатоў да іх прыпасці, Іх цалаваць гатоў. Непачаловіч. Многа вёсен прайшло, Я ж заўжды адчуваю У сваім сэрцы цяпло І любоў к свайму краю. Астрэйка.

6. Абл. Вогнішча, касцёр. Цяпло весела гарэла на высокім беразе Сажа. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)