во́лас

‘шэрсць на целе жывёлы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. во́лас
Р. во́ласу
Д. во́ласу
В. во́лас
Т. во́ласам
М. во́ласе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

це́ла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. це́ла це́лы
Р. це́ла це́л
Д. це́лу це́лам
В. це́ла це́лы
Т. це́лам це́ламі
М. це́ле це́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наце́льны, -ая, -ае.

Які носіцца непасрэдна на целе.

Нацельная кашуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабо́і, -бо́яў.

Удары па жывым целе, збіванне.

Сляды пабояў.

Цярпець п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зара́д

‘пэўная колькасць выбуховага рэчыва, шроту; колькасць электрычнасці ў якім-н. целе; запас якіх-н. якасцей, здольнасцей і пад.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зара́д зара́ды
Р. зара́ду зара́даў
Д. зара́ду зара́дам
В. зара́д зара́ды
Т. зара́дам зара́дамі
М. зара́дзе зара́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выпа́рына, -ы, ж.

Пот, які выступае на целе (звычайна ў хворага пасля гарачкі).

Пакрыцца выпарынай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сыпны́.

У выразе: сыпны тыф — заразная хвароба, тыф, суправаджаецца з’яўленнем на целе хворага сыпу, плям.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вош, -ы, мн. -ы, -ай, ж.

Дробнае бяскрылае насякомае, якое паразітуе на целе чалавека і жывёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяры́гі, -ры́г і -аў.

Жалезныя ланцугі, якія носяць на целе рэлігійныя фанатыкі.

|| прым. вяры́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сып, -у, м.

Дробныя плямкі ці прышчыкі, якія з’яўляюцца на целе пры некаторых хваробах.

Алергічны с.