цвы́ркнуць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. цвы́ркне цвы́ркнуць
Прошлы час
м. цвы́ркнуў цвы́ркнулі
ж. цвы́ркнула
н. цвы́ркнула
Дзеепрыслоўе
прош. час цвы́ркнуўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цвы́ркнуць сов., однокр.

1. чири́кнуть;

2. застрекота́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цвы́ркнуць, ‑не; зак.

Аднакр. да цвыркаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць рэзкія адрывістыя гукі (пра некаторых птушак і насякомых).

2. Ліцца струменьчыкамі.

Пад нагамі хлюпала і цвыркала тонкімі струменьчыкамі вада.

|| аднакр. цвы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цвы́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чили́кнуть сов., однокр. цвы́ркнуць, ці́ўкнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чири́кнуть сов., однокр. цыры́кнуць, цвы́ркнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацвы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць цвыркаць. // Цвыркнуць некалькі разоў запар. [Цвыркун] зацвыркаў на ўвесь голас, але нібыта папярхнуўся, тут жа змоўк. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)