цверазе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца цвярозым, цверазейшым.

|| зак. працверазе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і ацверазе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цверазе́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цверазе́ю цверазе́ем
2-я ас. цверазе́еш цверазе́еце
3-я ас. цверазе́е цверазе́юць
Прошлы час
м. цверазе́ў цверазе́лі
ж. цверазе́ла
н. цверазе́ла
Загадны лад
2-я ас. цверазе́й цверазе́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час цверазе́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цверазе́ць несов., прям., перен. трезве́ть, отрезвля́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цверазе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца цвярозым або больш цвярозым. Мацнеў мароз, і цверазелі Анісімавы думкі, і калі ён параўняўся з Мікодымавым хутарам, дык у яго канчаткова прапала рашучасць. Сабаленка. // перан. Прыходзіць да памяці. Доктар кажа: «Яна [Марыся] ідзе на папраўку. Пачынае цверазець». Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацверазе́ць гл. цверазець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працверазе́ць гл. цверазець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трезве́ть несов. цверазе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)